На патрабаванне польскіх уладаў за мінулы тыдзень краіну пакінуў 31 грамадзянін Беларусі Агулам з 12 верасня да 18 кастрычніка Польшчу вымушаны былі пакінуць 210 замежнікаў, сведчыць інфармацыя Памежнай аховы. Польскую тэрыторыю добраахвотна пакінуў 31 грамадзянін Беларусі (Украіны — 34 добраахвотна і 49 прымусова, Калумбіі — 16 і 6 адпаведна, Малдовы — 4 прымусова). ☝️Праведзены "Позіркам" аналіз паведамленняў памежнага ведамства паказаў, што за апошнія 42 тыдні на патрабаванне польскіх уладаў гэтую краіну пакінулі 8,11 тыс. чалавек, з якіх не менш за 873 — грамадзяне Беларусі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) Памежная ахова Польшчы