Набыў моц прысуд сужэнцам Ліпскім па абвінавачванні ў падрыхтоўцы забойства 42 чалавек Вярхоўны суд пакінуў без зменаў прыгавор Мінскага абласнога суда ад 6 ліпеня 2026 года сужэнцам Уладзіміру і Раісе Ліпскім па абвінавачванні ў падрыхтоўцы забойства 42 чалавек, паведамляе Генеральная пракуратура. Прысуд набыў законую моц. Уладзімір Ліпскі пазбаўлены волі на 24 гады, Раіса Ліпская (на здымку) 1961 года нараджэння — на 22 гады. Муж і жонка прызнаныя вінаватымі ў падрыхтоўцы ў складзе арганізаванай групы “да забойства двух і больш асоб, а таксама іх блізкіх у сувязі з ажыццяўленнем імі службовай дзейнасці і выкананнем грамадскага абавязку, здзейсненага агульнанебяспечным спосабам”. Таксама ім былі інкрымінаваныя “незаконныя дзеянні ў дачыненні да зброі і яе кампанентаў, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і выбуховых прылад”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 onliner.by