Жыхар Ваўкавыска прысуджаны да 10 гадоў калоніі за ўвоз з РФ з мэтай продажу 3 кг мефедрону Да 10 гадоў пазбаўлення волі са штрафам у памеры 400 базавых велічынь (18 тыс. рублёў) прысуджаны жыхар Ваўкавыска (Гродзенская вобласць), паведамляе Генеральная пракуратура. Фігурант прызнаны вінаватым паводле ч. 3 арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў) і ч. 2 арт. 328-1 (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС або дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў альбо іх прэкурсораў або аналагаў) Крымінальнага кодэкса. Адзначаецца, што ў ліпені 2026 года 33-гадовы мужчына праз “фінансавыя цяжкасці ў прадпрымальніцкай дзейнасці” пагадзіўся на “прапанову аб незаконным заробку, звязаным з наркаабаротам”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"