Польскія памежнікі дапамогуць латвійскім абараняць мяжу з Беларуссю Аб наданні дапамогі з боку Польшчы ў абароне мяжы Латвіі з Беларуссю паведаміла Дзяржаўная памежная ахова балтыйскай дзяржавы. Маніторынг з удзелам польскіх памежнікаў на латвійска-беларускай мяжы будзе праходзіць з 19 кастрычніка па 1 лістапада. Адзначаецца, што гэта стала магчымым дзякуючы падпісанаму 2 кастрычніка двухбаковаму пагадненню аб трансгранічным супрацоўніцтве паміж Рыгай і Варшавай. Падкрэсліваецца, што латвійскім пагранічнікам будзе аказана як тэарэтычная, так і практычная падтрымка. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 rs.gov.lv