Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · Belarusian · active

Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 12.1%331 avg views
Posting 24.9/day last 8 hours ago
Reactions per 1K views 9.9 👍 👎 ❤
  1. Кіраўнік МУС Літвы абурыўся немагчымасцю выслаць з краіны беларусаў, прызнаных пагрозай бяспецы Пра намер звязацца з праваахоўнымі органамі для прававой ацэнкі дзейнасці грамадзянкі Беларусі Вольгі Карач і грамадскай арганізацыі “Наш дом”, заявіў міністр унутраных спраў Літвы Марцінас Катэлінас. "Паводле ацэнкі Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі, яна нясе пагрозу дзяржаўнай бяспецы, а ў 2015–2019 гадах супрацоўнічала з расійскімі выведніцкімі службамі", — напісаў чыноўнік на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”. Але Карач немагчыма выслаць у Беларусь, бо "міжнароднае права і заканадаўства Літвы забараняюць вяртаць чалавека ў дзяржаву, дзе яму могуць пагражаць катаванні”. “Калі мы не можам выслаць чалавека, гэта не азначае, што маем апусціць рукі і пакінуць яму ўсе магчымасці для дзейнасці тут. Дзяржава не бяссільная і не можа быць такой”, — падкрэсліў кіраўнік МУС. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Міністр унутраных спраў Літвы Марцінас Катэлінас. Фота: прэс-служба МУС Літвы

  2. Крупная партия гашиша изъята у жителя Гомельской области — ему грозит до 15 лет заключения О задержании 34-летнего жителя Гомельщины, у которого в машине нашли 3 кг гашиша, сообщил представитель УВД Витебской области Андрей Зябко. Позже был задержан еще один курьер наркошопа — 35-летний житель Минской области. “Предложение о незаконном заработке фигуранты нашли в интернете. Их преступная карьера продлилась около месяца. Задержанным грозит до 15 лет лишения свободы”, — заявил Зябко. ☝️Согласно данным Верховного суда, в 2025 году число осужденных по “наркотическим“ статьям Уголовного кодекса составило 2.253 человека, увеличившись на 7,9% в сравнении с 2024-м. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 Видео: пресс-служба МВД / стоп-кадр: "Позірк"

  3. На будаўніцтве станцыі метро ў Мінску загінуў рабочы — у справе разбіраецца СК Паводле Следчага камітэта, 40-гадовы мужчына, паслізнуўся і з вышыні каля 7 метраў упаў на бетоннае дно будаўнічай пляцоўкі на вул. Максіма Багдановіча. "Следчымі супольна са спецыялістамі УДКСЭ праводзіцца агляд, фіксуецца следавая карціна, вымаецца дакументацыя па ахове працы і тэхніцы бяспекі", — гаворыцца ў паведамленні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Відэа: прэс-служба СК / стоп-кадр: "Позірк"

  4. За тыдзень у Беларусь на падставе бязвізавага рэжыму прыбыло амаль 5,7 тыс. жыхароў краін Еўропы З 12 да 19 кастрычніка ў Беларусь у бязвізавым парадку ўехала 5.697 жыхароў еўрапейскіх дзяржаў (тыднем раней было 5.222), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. За мінулы тыдзень у Беларусь прыбыло 2.434 грамадзяніны Літвы, 1.452 грамадзяніны і неграмадзяніны Латвіі, 863 грамадзяніны Польшчы, 948 грамадзян іншых еўрапейскіх дзяржаў са спіса пашыранага бязвізавага рэжыму. 👆9 снежня 2025 года Аляксандр Лукашэнка падоўжыў бязвізавы ўезд для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2026 года ўключна. Большасць гэтых краін рэжым прызнаў “недружалюбнымі”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) ДПК

  5. За три квартала с господдержкой построено почти на 40% меньше жилья для нуждающихся, чем годом ранее В январе — сентябре 2026 года организации всех форм собственности построили 27,9 тыс. новых квартир — на 10,3% меньше, чем за аналогичный период 2025 года, свидетельствует Белстат. За три квартала для нуждающихся в улучшении условий построено 816,5 тыс. кв. м жилья (-12,9%), в том числе с господдержкой — 335,1 тыс. (-39,3%). ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 (иллюстративное) Artem Labunsky / unsplash.com

  6. edited

    Беларуска затрыманая ў Польшчы па справе аб адмыванні грошай Грамадзянка Беларусі, а таксама тры жанчыны і пяцёра мужчын з Украіны затрыманыя ў Польшчы па падазрэнні ва ўдзеле ў міжнароднай злачыннай групе, якая займалася адмываннем грошай, паведамляе польскае Агенцтва ўнутранай бяспекі. Сума праведзеных групай транзакцый перавысіла 337 млн злотых. ☝️Паводле сцвярджэння ведамства, група адмывала грошы ў тым ліку ў выніку махлярства на гандлёвых платформах і інвестыцый у крыптавалюты. Калі віна будзе даказаная, падазраваным пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) ABW

  7. edited

    Ад 20 кастрычніка зніжаюцца цэны на драгметалы, якія скупляюцца ў фізічных асоб Паводле інфармацыі прэс-службы Мінфіна, цэны на золата за 1 грам зменшацца прыкладна на 7,5% (метал 375-й пробы, напрыклад, будзе каштаваць 140,46 рубля). Плаціна 950-й пробы патаннее да 145,80 рубля (-6,4%). Кошт срэбра 750-й пробы знізіцца з 4,55 да 4,10 рубля (-9,9%). ☝️Папярэдні раз Мінфін устанаўліваў новыя цэны на скупку каштметалаў 15 верасня, тады яны былі значна павялічаныя. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) LUM3N / unsplash.com

  8. edited

    Беларусь сярод найбуйнейшых імпарцёраў расійскага ўпакаванага малака і вяршкоў Аб гэтым паведамляе Федэральны цэнтр развіцця экспарту прадукцыі аграпрамысловага комплексу Міністэрства сельскай гаспадаркі РФ. Паводле інфармацыі ведамства, беларускі бок закупіў гэтай прадукцыі на суму звыш 2,5 млн долараў. Для параўнання: Грузія набыла прыкладна на 2,7 млн долараў, Кыргызстан — на 5,7 млн, Казахстан — на 15,5 млн. ☝️Як паведамляў “Позірк“ са спасылкай на Белстат, у студзені — верасні 2026 года ў сельгасарганізацыях выраблена 6 млн 981,7 тыс. тон малака (+2,8% у гадавым вымярэнні). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) freepik / magnific.com

  9. edited

    За мінулыя суткі ў міліцыю паступіла каля 100 паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў, паведамляе МУС Паводле інфармацыі ведамства, “дзякуючы аператыўнасці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і пільнасці грамадзян пераважная большасць злачынстваў прадухіленая”. ☝️Праведзены “Позіркам“ аналіз зводак МУС паказаў, што з 12 да 18 кастрычніка ў міліцыю паступіла больш за 1,9 тыс. паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў; затрымана 11 кур’ераў, у іх канфіскавана больш за 220 тыс. рублёў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) freepik.com / magnific.com

  10. edited

    ☝️“Аналітыка ад Позірку”. Пропагандисты на 30-летие Всебелорусского народного собрания не жалеют хвалебных слов. Этот орган превозносится как “вершина народовластия“, “стабилизатор общества“, “компас развития суверенной Беларуси“. На самом деле этот орган народом никогда не избирался. Туда вертикалью власти назначались проверенные лоялисты. ВНС создавался сугубо в интересах Лукашенко, как дополнительная политическая опора его власти. В итоге правитель сам занял пост председателя ВНС в дополнение к президентскому и предостерег, что собрание "не должно довлеть над другими органами власти, ибо мы создадим сами себе проблемы“. Если Лукашенко решится уйти на покой, ВНС может превратиться в источник политического кризиса, пишет в материале для @pozirkonline политический аналитик Александр Класковский. 🗝 Без VPN #аналітыка_позірку

  11. edited

    У Польшчы перахапілі партыю кантрабандных цыгарэт, дастаўленую на трох метэазондах, верагодна, з Беларусі Кантрабанду цыгарэт спынілі супрацоўнікі Надбужанскага аддзела Памежнай аховы Польшчы. Паводле інфармацыі памежнага ведамства, аэрастаты транспартавалі 15 тыс. пачак цыгарэт без польскіх акцызных марак. Кошт грузу перавышае 300 тыс. злотых. "Мяркуецца, што нелегальны тавар быў перапраўлены з Беларусі. Праводзіцца расследаванне пад наглядам раённай пракуратуры ў Бяла-Падлясцы", — гаворыцца ў паведамленні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Відэа: Памежная ахова Польшчы / стоп-кадры і калаж: "Позірк"

  12. edited

    Ля Гродна мужчына, што ляжаў на дарозе, загінуў пад коламі аўтамабіля ДТЗ здарылася ўчора каля 20:00. У аграгарадку Падлабенне недалёка ад Гродна 54-гадовы мясцовы жыхар ляжаў на дарозе, калі на яго наехаў аўтамабіль “Фольксваген”, за стырном якога знаходзіўся 60-гадовы кіроўца, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама. Міліцыя звярнула ўвагу на тое, што ён “не быў пазначаны святлоадбівальным элементам”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 УУС Гродзенскага аблвыканкама

  13. edited

    ☀️ Добрай раніцы! Сёння, 19 кастрычніка, беларусаў чакаюць наступныя падзеі: ▪️Канферэнцыя “Польска-беларускія моўныя, літаратурныя і культурныя сувязі” ў Варшаве (Варшаўскі ўніверсітэт, 9:00). ▪️Сустрэча філасофскага клуба "Oikoumene" у Варшаве (філасофскі факультэт Варшаўскага ўніверсітэта, 18:30) ▪️Творчы вечар Максіма Знака ў Зальцбургу (Theater im KunstQuartier, 19:30) ▪️Рэгулярная адкрытая сустрэча для практыкі моў (Беласток, Klub Fama, 18:00)

  14. edited

    🌙 Галоўныя навіны 12 — 18 кастрычніка: 🚀 Ураджэнец Беларусі касманаўт Алег Навіцкі трапіў пад санкцыі Еўрасаюза за ўдзел у "выбарах" на акупаваных тэрыторыях 🇱🇻 Лукашэнка адмаўляе датычнасць Мінска да інцыдэнту з узброенымі людзьмі на латвійска-беларускай мяжы ⛓️ У Беларусі застаецца 113 жанчын-палітзняволеных 🔫 Лукашэнка запатрабаваў, каб удзельнікі народнага апалчэння навучыліся “ўхіляцца ад кулі” ☝🏻 Ціханоўская заклікала краіны АБСЕ супрацьдзейнічаць транснацыянальным рэпрэсіям 📷 Шэсць гадоў таму адбыўся вялікі "Партызанскі марш" у Мінску. "Белсат"

  15. edited

    Чартары з Турцыі прызямліліся ў Мінску з-за пагрозы ўдараў БПЛА па расійскіх аэрапортах, пасажыраў адправілі ў РФ аўтобусамі і цягнікамі “Удзячнасць Міністэрству транспарту Беларусі, Беларускай чыгунцы і Нацыянальнаму аэрапорту Мінск” за “ўсебаковую дапамогу і садзейнічанне” выказала амбасада Расіі ў Беларусі. Як паведамляецца ў рэлізе дыпмісіі, 18 кастрычніка “ў сувязі з атакамі УСУ на інфраструктуру расійскіх аэрапортаў два чартарныя рэйсы турэцкіх авіяліній [былі] перанакіраваныя” ў беларускую сталіцу. “Ва ўзаемадзеянні з беларускімі партнёрамі пасажырам прадастаўлена бясплатнае гарачае харчаванне. Рэалізуюцца некалькі варыянтаў вяртання расіян на радзіму”, — адзначыла амбасада. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 airport.by

  16. edited

    Амбасада Мінска ў Пхеньяне адкрылася з двухмесячным спазненнем Пра тое, што “ў кастрычніку 2026 года ў Пхеньяне (Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка) і Найп’іда (Рэспубліка Саюз М’янма) афіцыйна пачалі работу амбасады” Беларусі МЗС краіны паведаміў у сацсетках вечарам 16 кастрычніка. Днём пазней з’явілася афіцыйная інфармацыя на сайце ведамства і ў дзяржСМІ. Вэб-сайты ў дыпмісій пакуль адсутнічаюць. Як паведамлялася, амбасада ў М’янме павінна была адкрыцца да 1 лістапада (згодна з пастановай Савета міністраў ад 29 чэрвеня), дыпмісія ў КНДР — да 1 жніўня (паводле пастановы ўрада ад 8 красавіка). Такім чынам, гэта адбылося як мінімум з двухмесячным спазненнем. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Cкрыншот відэазапісу: "Позірк"

  17. edited

    Працоўных мігрантаў міліцыя пагражае высылаць за распіццё алкаголю на вуліцы ці начны шум Пры гэтым колькасць вакансій для іх расце☝🏻 Аб правядзенні “інфармацыйнай сустрэчы” на ААТ “Смалявічы Бройлер” (птушкафабрыка ў Мінскай вобласці), дзе “сёння працуюць звыш 600 замежных грамадзян”, адсправаздачылася УУС аблвыканкама. Прадстаўнікі МУС і мясцовай міліцыі закранулі пытанні легалізацыі і працаўладкавання, міграцыйнага ўліку і тэрмінаў знаходжання, адказнасці за парушэнні ПДР і “рызыках, звязаных з наркотыкамі, злачыннымі схемамі і анлайн-махлярствам”. “Асаблівую ўвагу надалі афармленню дакументаў: менавіта памылкі або прамаруджванне з падачай папер часцей за ўсё становяцца прычынай праблем”, — піша тэлеграм-канал “Милиция Минщины”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 УУС Мінаблвыканкама

  18. edited

    МУС з пачатку года канфіскавала больш за 370 адзінак незарэгістраванай зброі Добраахвотна здадзена “звыш 330 адзінак”, паведаміла 18 кастрычніка прэс-служба МУС. Таксама паведамляецца аб адабранні каля 51 тыс. і добраахвотнай здачы 68 тыс. боепрыпасаў рознага калібру. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 МУС / sb.by

  19. Узаемныя інвестыцыі з РФ дасягнулі "гістарычнага максімуму", заяўляюць у Мінэканомікі Беларусі Першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец заявіў пра рэкордны аб’ём прамых замежных інвестыцый (ПЗІ) з Расіі, які ўжо перавысіў $3 млрд (+20% да мінулага года). Інвестыцыі з Беларусі ў РФ таксама растуць рэкорднымі тэмпамі — больш чым на 30%. Асноўны рухавік росту — сумесныя "інтэграцыйныя праекты" у машынабудаванні і вытворчасці тэхнікі (БелАЗ, "Гомсельмаш", "Салеа", МПЗ). Тым часам Белстат схаваў падрабязную статыстыку па краінах, аднак агульныя лічбы за паўгоддзе пацвярджаюць узрослыя фінансавыя патокі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 gomselmash.by

  20. 👁‍🗨 Ад невядомай капліцы XVII стагоддзя да трэпанацыі чэрапа і драўлянага посуду XI стагоддзя — беларускія археолагі працягваюць знаходзіць унікальныя артэфакты. Сярод апошніх адкрыццяў — падмуркі вежаў замка Льва Сапегі ў Ружанах, а таксама бязвесная капліца-склеп у Талачынскім раёне, пра якую няма ніводнай згадкі на старых картах. Аднак пакуль адны навукоўцы выцягваюць з-пад зямлі сляды мінулага, у краіне працягваецца працэс страты ўжо вядомай архітэктурнай спадчыны. У 2025–2026 гадах у Мінску знеслі корпус бальніцы 1930-х гадоў, у Вялікай Бераставіцы — пастаялы двор XIX стагоддзя, а ў Дзікушках абрынулася шляхецкая сядзіба. Чаму навуковыя адкрыцці адбываюцца на фоне разбурэння помнікаў, як замяняюць навуковую рэстаўрацыю на новабуды (як гэта адбылося з капліцай у Расле) і што пра стан спадчыны кажуць лічбы — распавядае ў матэрыяле для @pozirkonline Цалак Кахян. 🗝 Без VPN #эксплэйнер_Позірку

  21. Older posts