Сужэнцы спрабавалі правезці з Польшчы ў Беларусь валюту, схаваўшы грошы ва ўпакоўках ад сурвэтак Амаль 6 тыс. незадэклараваных долараў у эквіваленце выявілі гродзенскія мытнікі ў рэчах мужа і жонкі, якія ехалі з Польшчы праз Бераставіцу, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта. Паведамляецца, што Гродзенская рэгіянальная мытня пачала адміністрацыйныя працэсы за ўтойванне тавару, які падлягае дэклараванню. Магчымы штраф да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй валюты. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба ДМК