Беларусь сярод найбуйнейшых імпарцёраў расійскага ўпакаванага малака і вяршкоў Аб гэтым паведамляе Федэральны цэнтр развіцця экспарту прадукцыі аграпрамысловага комплексу Міністэрства сельскай гаспадаркі РФ. Паводле інфармацыі ведамства, беларускі бок закупіў гэтай прадукцыі на суму звыш 2,5 млн долараў. Для параўнання: Грузія набыла прыкладна на 2,7 млн долараў, Кыргызстан — на 5,7 млн, Казахстан — на 15,5 млн. ☝️Як паведамляў “Позірк“ са спасылкай на Белстат, у студзені — верасні 2026 года ў сельгасарганізацыях выраблена 6 млн 981,7 тыс. тон малака (+2,8% у гадавым вымярэнні). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) freepik / magnific.com