На будаўніцтве станцыі метро ў Мінску загінуў рабочы — у справе разбіраецца СК Паводле Следчага камітэта, 40-гадовы мужчына, паслізнуўся і з вышыні каля 7 метраў упаў на бетоннае дно будаўнічай пляцоўкі на вул. Максіма Багдановіча. "Следчымі супольна са спецыялістамі УДКСЭ праводзіцца агляд, фіксуецца следавая карціна, вымаецца дакументацыя па ахове працы і тэхніцы бяспекі", — гаворыцца ў паведамленні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Відэа: прэс-служба СК / стоп-кадр: "Позірк"