Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h
Reach per post (ERR)12.1%331 avg views
Posting24.9/daylast 8 hours ago
Reactions per 1K views9.9👍 👎 ❤
Для кіраўніка партыі “Зялёныя” Дзмітрыя Кучука сабрана больш за 2 тыс. еўра
Пра збор 13 кастрычніка абвясціў Фонд салідарнасці BySol. Заяўленая сума — 2.800 Еўра. Кучук плануе выдаткаваць сродкі на арэнду жылля (“3-4 месяцы“) і ежу. Для Дзмітрыя Кучука было сабрана 2.052 еўра.
У канцы снежня 2024 года Кучук быў асуджаны на шэсць гадоў пазбаўлення волі. Абвінавачваўся па ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) Крымінальнага кодэкса.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 18 кастрычніка, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️Кінаклуб "Адкрыты паказ з Tetraкўб" у Вільнюсе (Замак, Naujoji Riovoniu, 10 (2 паверх), 19.00).
▪️Сустрэча "Беларуская свядомасць і погляд на гісторыю беларускімі вачыма" ў Н'ю-Ёрку (грамадcкая зала сабора св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне, 401 Atlantic Avenue, Brooklyn, NY, 12.00).
▪️ Акцыя салідарнасці ў Варшаве (помнік Каперніку, 14.00).
▪️ Беларускія традыцыйныя танцы ва Уроцлаве (Рынак (лавачкі насупраць фантану), 17.00).
▪️Гульня "Выбары ва Ужупісе" ў Вільнюсе (Zolak Micro Art Residence, Vytenio g. 50d, 15.00). Запіс.
▪️Канцэрт арганнай музыкі ў Мінску (касцёл св. Францішка Асізскага, вул. Авіяцыйная, 4, Новая Баравая, 14.00).
▪️Канцэрт "Mater" у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве (Камсамольская, 4, 16.00).
▪️Канцэрт хору "Гук цішы" ў Варшаве (касцёл св. Аляксандра, Plac Trzech Krzyży 10/14, 14.50).
▪️Алесь Камоцкі ў Мінску (Lidbeer Dvor, вул. Гікалы, 5, 19.00).
▪️Імпрэза "Чароўны тэатр Ларысы Геніюш" у Варшаве (Vyraj, Aleja Armii Ludovej, 12, 11.00).
▪️"Мова Нанова" з Лізай Ветравай у Кракаве (Прастора, ul. Mikołajska 4/6, 15.30). Запіс.
▪️Кніжны клуб у Сан-Францыска абмяркуе "Пентаквантар" (Memorial Leo J. Ryan Park, 974 E Hillsdale Blvd, Foster City, CA, 11.30).
▪️ Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Вільнюсе (Raugyklos g. 25; Беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Vilniaus g. 20).
▪️ Фэст OZ DAY ў Мінску (прастора "Рэха" (унутры), пр-т Незалежнасці, 95 к. 5, 12.00). Запіс.
▪️Шпацыр з Альгердам Бахарэвічам у Берліне (ля выхаду з Bahnhof Berlin-Grunewald, 12.00).
▪️Забег да Дня Святога Губерта ва Уроцлаве (пра час і месца паведамяць пасля рэгістрацыі).
🤍❤️🤍 А ў нас сёння беларускамоўная нядзеля!
🌙 Галоўныя навіны 17 кастрычніка:
🇦🇲 Кантакты з Расіяй і Лукашэнкам не азначаюць змены знешнепалітычнага курсу Арменіі — Пашынян.
🏗 Урад спрасціў падрыхтоўку і выдачу дазволаў на будаўніцтва.
👮♀️ Міліцыя адсправаздачылася пра спыненне дзейнасці буйной махлярскай сеткі.
⏱️ Цэнтралізаванае тэставанне ў 2027 годзе пройдзе з 27 траўня да 23 чэрвеня.
🇺🇦 Зяленскі: Расія хоча размясціць у Беларусі балістычную зброю.
📷 Урачыстае адкрыццё абноўленага помніка Тадэвушу Касцюшку (Залатурн, Швейцарыя).
Крыніца: threads.com/@volhaklaskouskaya
Абмежаванні на наведванне лясоў уведзеныя на ўсходзе Беларусі — у двух раёнах Магілёўскай вобласці
У Касцюковіцкім і Хоцімскім раёнах Магілёўскай вобласці 17 кастрычніка ўведзеныя абмежаванні на наведванне лясоў, сведчыць мапа на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Абмежаванні азначаюць, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя шпацыры, збор ягад ды грыбоў.
У астатніх 116 раёнах Беларусі ў лясы можна хадзіць вольна.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) "Позірк"
edited
Ад Беларусі ў складзе місіі ПА АБСЕ назіраць за парламенцкімі выбарамі ў Сербіі будзе Шпакоўскі
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Шпакоўскі выпраўляецца на чатыры дні — з 23 да 26 кастрычніка. Самі выбары прызначаныя на 25 кастрычніка.
15 кастрычніка прэс-служба ПА АБСЕ паведаміла, што ў склад яе місіі ўвойдзе каля 80 чалавек з 29 краін. Было заяўлена, што назіральнікі “пройдуць падрабязны брыфінг з удзелам прадстаўнікоў выбарчых органаў, палітычных партый, грамадзянскай супольнасці, СМІ і незалежных экспертаў”.
☝️41-гадовы Шпакоўскі раней быў звязаны з апазіцыйным рухам і прытрымліваўся радыкальных поглядаў. У сярэдзіне 2010-х адкрыта перайшоў на праўладныя пазіцыі, заняўся прапагандысцкай дзейнасцю. Ён неаднаразова адмаўляў наяўнасць рэпрэсій у Беларусі, а таксама абараняў сілавікоў пасля пратэстаў, выступаў супраць амністыі палітычных апанентаў.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 Вялікая зала Народнай скупшчыны Сербіі. Прэс-служба сербскага парламента
Міліцыя адсправаздачылася пра спыненне дзейнасці буйной махлярскай сеткі, якая выцягвала ў грамадзян даныя
Аферысты падчас тэлефанавання прадстаўляліся работнікамі “паліклінік, энергазбыту, праваахоўных органаў” і пад рознымі падставамі “спрабавалі атрымаць у грамадзян даныя, коды пацвярджэння”, паведаміў прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Спачатку міліцыя выйшла на адну кватэру ў Брэсцкай вобласці, дзе быў знойдзены SIM-бокс, “з якога ажыццяўляліся махлярскія званкі”, потым яшчэ на некалькі. Што цікава, жыхары кватэр выкарыстоўваліся у махлярскай схеме "ўцёмную": яны нібыта тэставалі сетку 5G за ўзнагароджанне.
☝️“Падчас праведзеных мерапрыемстваў высветлена, што арганізатар — куратар злачыннай дзейнасці знаходзіцца ў сумежнай дзяржаве, адкуль кіраваў працай злачыннай сеткі. У яе склад уваходзіла больш за 80 чалавек. Канфіскавана махлярскае абсталяванне на суму каля 60 тысяч беларускіх рублёў.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) magnific.com
Зяленскі: Расія хоча размясціць у Беларусі балістычную зброю
Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас анлайн-брыфінгу УНІАН.
“Нам вядома, што яны размяшчаюць рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, каб карыстацца калідорам для дронаў і ўзмацняць атакі, але ім гэтага мала. Ім патрэбная падтрымка Лукашэнкі для таго, каб на тэрыторыі Беларусі была размешчаная ў тым ліку балістыка", — заявіў палітык.
“Але гэта непасрэднае ўцягванне Беларусі ў гэтую вайну. Непасрэднае”, — дадаў Зяленскі, заклікаўшы ўлады ў Мінску не ісці на гэты крок, бо непасрэдны ўдзел у вайне супраць Украіны “гэтак жа сама небяспечны” для беларускіх грамадзян.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 Архіўнае відэа: The Guardian / стоп-кадр: "Позірк"
edited
Кантакты з Расіяй і Лукашэнкам не азначаюць змены знешнепалітычнага курсу Арменіі — пасыл Пашыняна
"З міжнароднымі партнёрамі мы заўсёды стасуемся ў рамках карэктнасці — у нейкі дзень больш, у нейкі менш, <...> І наша палітыка вызначаецца нашай [самастойнай] палітыкай, [а не характарам кантактаў]", — растлумачыў прэм'ер-міністр краіны Нікол Пашынян сітуацыю, калі на саміце СНД у Туркменістане ён апынуўся паміж прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым і Лукашэнкам.
Падчас сумеснага фатаграфавання ўдзельнікаў згаданага саміту СНД Лукашэнка, звяртаючыся да Аліева, заявіў пра Пашыняна: "Нікуды ён ад нас не дзенецца".
☝️Адносіны паміж Мінскам і Ерэванам істотна пагоршыліся некалькі гадоў таму, калі падчас апошняга карабахскага канфлікту ўлады Беларусі фактычна падтрымалі Азербайджан. Неўзабаве Арменія пачала развіваць адносіны з Еўрасаюзам.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 тэлеграм-канал прэс-службы Лукашенкі
Ад пачатку года МНС паведаміла як мінімум пра дзевяць пажараў у лазнях агульнага карыстання
Апошні выпадак здарыўся 17 кастрычніка ў Кобрыне — гарэла гарадская лазня на вул. Савецкай. Паводле інфармацыі МНС, да моманту прыбыцця пажарных “з вокнаў другога паверха двухпавярховага будынка ішоў дым”.
Сёлета ўвосені ведамства паведамляла яшчэ пра адзін такі выпадак — 19 верасня гарэла лазня ў аграгарадку Астромічы (Кобрынскі раён).
Улетку МНС зарэгістравала тры пажары ў лазнях. Найбольш пажараў у лазнях, як вынікае з публікацый, здарылася ўзімку: 23 студзеня у Лепельскім раёне , 5 лютага ў Мазыры, 10 лютага ў Оршы, 23 лютага ў Мінску.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 Пажар у гарадской лазні Кобрына (17 кастрычніка 2026 года). Відэа: прэс-служба МНС / стоп-кадр: "Позірк"
edited
48-гадовы мінчанін асуджаны на два гады абмежавання волі за збіццё і пагрозу забіць сужыцельку
Крымінальная справа была распачатая за "пагрозу забойствам" і "прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў". Акрамя таго, фігуранта намераны прымусова лячыць ад хранічнага алкагалізму, паведамляе Генпракуратура.
Паводле матэрыялаў справы, нецвярозы абвінавачаны ў сакавіку 2026 года падчас канфлікту пачаў пагражаць жанчыне забойствам. Ён не менш за два разы ўдарыў галавой аб падлогу, не менш за 10 разоў ударыў рукой у вобласць галавы, душыў яе кабелем зараднай прылады.
Абвінавачаны прызнаў віну і прынёс прабачэнні пацярпелай, заявіў пра намер кінуць піць і далей жыць разам з ёй. Жанчына даравала абвінавачанаму і выказала намер сачыць за яго паводзінамі.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) magnific.com
З улікам рэзервовых дзён цэнтралізаванае тэставанне ў 2027 годзе пройдзе з 27 траўня да 23 чэрвеня
Згодна з дакументам, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, тэставанне па матэматыцы, біялогіі, замежных мовах і геаграфіі запланаванае на 27 траўня і 4 чэрвеня; па грамадазнаўстве, хіміі, фізіцы, а таксама гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі — на 27 траўня і 7 чэрвеня. Рэзервовыя дні для гэтых васьмі прадметаў — 19 і 21 чэрвеня.
Асноўны дзень тэставання па беларускай і рускай мовах — 31 траўня, рэзервовыя дні — 19 і 23 чэрвеня.
Усе выпрабаванні пачынаюцца ў 11:00.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) Ben Mullins / unsplash.com
“Банкаўскі веснік”: Асноўная прычына росту цэн — інфляцыя выдаткаў дзяржпрадпрыемстваў
Прадпрыемствы, павялічваюць свае выдаткі, каб "павысіць сваю рэнтабельнасць і канкурэнтаздольнасць”, лічаць аўтары матэрыялу кіраўнік таварыства “Веды” Аляксей Аўдонін і прафесара кафедры аналітычнай эканомікі і эканаметрыкі БДУ Міхаіл Кавалёў.
“Слабым месцам” у канкурэнтаздольнасці дзяржсектара названы “высокі сабекошт і слабы маркетынг, уменне заваёўваць і ўтрымліваць рынкі”.
Аўтары таксама прызнаюць, што сцвярджэнне аб закрэдытаванасці і ненадзейнасці дзяржарганізацый у вяртанні крэдытаў “часткова адпавядае рэчаіснасці”, бо дзяржарганізацыі “нацэленыя на садзейнічанне дзяржавы ў пагашэнні пазыкаў і нават на іх спісанне”.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 daliz.finance
За 9 месяцаў 2026 года ў трох абласцях Беларусі колькасць злачынстваў знізілася на 10-17% — даныя СК
У Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях колькасць зарэгістраваных злачынстваў скарацілася ўпараўнанні з такім жа перыядам 2025 года на 12,1%, 16,9% і 10,4% адпаведна, паведамляе Следчы камітэт.
У Віцебскай вобласці ў вытворчасці знаходзілася 10,6 тыс. крымінальных спраў. У Гродзенскай вобласці зарэгістравана 4.135 злачынстваў. У Мінскай вобласці ў вытворчасці следчых знаходзілася больш за 15 тыс. крымінальных спраў.
У Мінску СК адзначыў рост выпадкаў махлярства і хабарніцтва, а таксама павелічэнне колькасці крымінальных спраў аб ухіленні ад выплаты падаткаў і арганізацыі незаконнай міграцыі.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 СК
У парламент Манголіі перададзены на ратыфікацыю дагавор пра сяброўства з Беларуссю, падпісаны амаль 2,5 года таму
Законапраект аб ратыфікацыі дагавора пра дружалюбныя стасункі і супрацу з Беларуссю перадала ўчора старшыні парламента Манголіі Сандагійну Бямбацогту міністр замежных спраў краіны Батмунхійн Батцэцэг.
Паводле інфармацыі прэс-службы заканадаўчага органа, кіраўніца мангольскай дыпламатыі нагадала, што “асноватворны дакумент, які вызначае асновы двухбаковых стасункаў”, быў падпісаны 3 чэрвеня 2024 года падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Манголію.
☝️Напярэдадні прыбыцця Лукашэнкі ў Манголію былы прэзідэнт краіны Цахіагійн Элбэгдорж заклікаў цяперашнія ўлады дзяржавы арыштаваць візіцёра, які “здзейсніў злачынствы супраць чалавечнасці”. Дэмлідар Святлана Ціханоўская падзякавала мангольскаму палітыку за “рашучы заклік прыцягнуць беларускага дыктатара да адказнасці”.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 Парламент Манголіі. Фота: Altai Baatarkhuu / unsplash.com
Лукашэнка жадае дамагчыся стратэгічнага партнёрства з Інданезіяй
Жаданне падвысіць узровень супрацы з Інданезіяй прачытваецца ў віншаванні з 75-годдзем, якое Аляксандр Лукашэнка накіраваў прэзідэнту гэтай краіны ў Паўднёва-Усходняй Азіі Прабова Субіянта.
“Спадзяюся на працяг плённага дыялогу, — напісаў віншавальнік. — Перакананы, разам мы здолеем вывесці супрацу нашых краін на ўзровень стратэгічнага партнёрства, што цалкам адпавядае інтарэсам беларусаў і інданезійцаў”.
👆Аднадзённы візіт Лукашэнкі ў Інданезію адбыўся 2 ліпеня. Улады дамовіліся пра ўсталяванне бязвізавага рэжыму для паездак беларускіх грамадзян, запуск прамога авіярэйса і адкрыццё амбасады ў Мінску. Па выніках перагавораў Лукашэнка заявіў: “Мы ўжо на сённяшні дзень тут заключылі дамоваў на дзясяткі мільёнаў долараў”.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 Джакарта — сталіца Інданезіі. Фота: Muhammad Ravel / unsplash.com
Урад спрасціў падрыхтоўку і выдачу дазволаў на будаўніцтва
Аб спрашчэнні парадку падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва паведаміў учора Савет міністраў.
Паводле змен у адпаведнай пастанове, спрашчаецца шэраг патрабаванняў і складання тэхнічным умоў, змяншаюцца тэрміны прыняцца рашэнняў мясцовымі органамі ўлады і выстаўлення рахункаў за падрыхтоўку дакументаў. Некаторыя працэсы можна будзе запускаць паралельна.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) sb.by
У Клічаўскім раёне бухгалтар лясніцтва асуджаная за растрату
Тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай атрымала бухгалтар аднаго з лясніцтваў у Клічаўскім раёне Магілёўшчыны, паведамляе Генпракуратура.
Устаноўлена, што абвінавачаная з лютага 2023 года да жніўня 2025-га наўмысна падавала недакладныя звесткі аб аб’ёме прадаваных людзям дроў, а таксама заніжала памер атрыманай лясгасам выручкі.
Паводле звестак Генпракуратуры, за апошнія паўтара года ў Беларусі зафіксавана 1,5 тыс. службовых злачынстваў. Найбольшую долю склалі крадзяжы і хабарніцтва.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) e-drova.by
edited
Лукашэнка зноў заявіў пра планы пабудаваць цэлюлозна-папяровы камбінат з удзелам Амана
“Мы зараз з аманцамі хочам пабудаваць цэлюлозна-папяровы камбінат. Аманцы гатовыя — у іх жа лесу няма, у іх суседзяў таксама”, — цытуе учорашнія словы палітыка яго прэс-служба.
Праект будаўніцтва камбіната з удзелам Амана абмяркоўваецца не ўпершыню. 6 кастрычніка 2025 года падчас візіту султана Хайсама бен Тарэка аль Саіда ў Мінск бакі падпісалі адпаведны мемарандум аб супрацоўніцтве.
☝️У Светлагорсу ўжо рэалізоўваўся буйны праект у цэлюлозна-папяровай прамысловасці з прыцягненнем замежнага фінансавання, які сутыкнуўся са шматлікімі праблемамі.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 прэс-служба Лукашэнкі
edited
Вучэнні АДКБ у Беларусі “зрабілі свой значны ўнёсак у падтрыманне міжнароднага міру і стабільнасці”, мяркуе кіраўнік Генштаба
Аб выхадзе на “новы ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі і згуртаванасці” вайскоўцаў вайсковых кантынгентаў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы заявіў начальнік Генштаба Узброеных сіл Уладзімір Белы, падводзячы вынікі вучэнняў “Непарушнае братэрства-2026” і “Бар’ер-2026”.
“Гэта значыць, што ва ўмовах бягучай ваенна-палітычнай абстаноўкі здолелі зрабіць свой значны ўнёсак у падтрыманне міжнароднага міру і стабільнасці, ва ўмацаванне міжнароднай бяспекі і развіццё супрацоўніцтва паміж дзяржавамі”, — цытуе ваеначальніка прэс-служба Мінабароны.
👆Пра пачатак вучэнняў Мінабароны паведаміла 11 кастрычніка. Мінск падтрымлівае Маскву ў поўнамаштабнай вайне супраць Украіны. На гэтым фоне вучэнні сілавікоў беларускі рэжым праводзіць амаль бясспынна.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 odkb-csto.org
edited
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 17 кастрычніка, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️Шпацыр "Машара супраць джазу" ў Вільнюсе (ля A. Smetonos g. 7, 10:00)
▪️Батлейка "Казкі на падумаць" у Мінску (прастора "Дом з марамі" (вул. Багдановіча, 129А, к. 36, 12:00)
▪️Фэст ментальнага здароўя "Карані і Крылы" ў Варшаве (Музей вольнай Беларусі, Foksal 11, 11:00)
▪️Урачыстае адкрыццё абноўленага помніка Тадэвушу Касцюшку ў Швейцарыі (Stadtpark, 13:00)
▪️Экскурсія па Жэраньскім парку ў Варшаве (на аўтобусным прыпынку Cementownia 02 на ul. Płochocińska, 13:00)
▪️Народзіны Язэпа Драздовіча ў Заслаўі (Музей беларускай маляванкі, вул. Дачная, 13, 14:00)
▪️Прэзентацыя кнігі "Монстры з мінскай прапіскай" у Мінску (16+) (кінатэатр «Піянер", малая зала, вул. Энгельса, 20, 17:00)
▪️Вечар джазу ў Мінску (Музей-майстэрня Заіра Азгура, вул. Азгура, 8, 17:00)