Беларуска затрыманая ў Польшчы па справе аб адмыванні грошай Грамадзянка Беларусі, а таксама тры жанчыны і пяцёра мужчын з Украіны затрыманыя ў Польшчы па падазрэнні ва ўдзеле ў міжнароднай злачыннай групе, якая займалася адмываннем грошай, паведамляе польскае Агенцтва ўнутранай бяспекі. Сума праведзеных групай транзакцый перавысіла 337 млн злотых. ☝️Паводле сцвярджэння ведамства, група адмывала грошы ў тым ліку ў выніку махлярства на гандлёвых платформах і інвестыцый у крыптавалюты. Калі віна будзе даказаная, падазраваным пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) ABW