Амбасада Мінска ў Пхеньяне адкрылася з двухмесячным спазненнем Пра тое, што “ў кастрычніку 2026 года ў Пхеньяне (Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка) і Найп’іда (Рэспубліка Саюз М’янма) афіцыйна пачалі работу амбасады” Беларусі МЗС краіны паведаміў у сацсетках вечарам 16 кастрычніка. Днём пазней з’явілася афіцыйная інфармацыя на сайце ведамства і ў дзяржСМІ. Вэб-сайты ў дыпмісій пакуль адсутнічаюць. Як паведамлялася, амбасада ў М’янме павінна была адкрыцца да 1 лістапада (згодна з пастановай Савета міністраў ад 29 чэрвеня), дыпмісія ў КНДР — да 1 жніўня (паводле пастановы ўрада ад 8 красавіка). Такім чынам, гэта адбылося як мінімум з двухмесячным спазненнем. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Cкрыншот відэазапісу: "Позірк"