Чартары з Турцыі прызямліліся ў Мінску з-за пагрозы ўдараў БПЛА па расійскіх аэрапортах, пасажыраў адправілі ў РФ аўтобусамі і цягнікамі “Удзячнасць Міністэрству транспарту Беларусі, Беларускай чыгунцы і Нацыянальнаму аэрапорту Мінск” за “ўсебаковую дапамогу і садзейнічанне” выказала амбасада Расіі ў Беларусі. Як паведамляецца ў рэлізе дыпмісіі, 18 кастрычніка “ў сувязі з атакамі УСУ на інфраструктуру расійскіх аэрапортаў два чартарныя рэйсы турэцкіх авіяліній [былі] перанакіраваныя” ў беларускую сталіцу. “Ва ўзаемадзеянні з беларускімі партнёрамі пасажырам прадастаўлена бясплатнае гарачае харчаванне. Рэалізуюцца некалькі варыянтаў вяртання расіян на радзіму”, — адзначыла амбасада. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 airport.by