Кіраўнік МУС Літвы абурыўся немагчымасцю выслаць з краіны беларусаў, прызнаных пагрозай бяспецы Пра намер звязацца з праваахоўнымі органамі для прававой ацэнкі дзейнасці грамадзянкі Беларусі Вольгі Карач і грамадскай арганізацыі “Наш дом”, заявіў міністр унутраных спраў Літвы Марцінас Катэлінас. "Паводле ацэнкі Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі, яна нясе пагрозу дзяржаўнай бяспецы, а ў 2015–2019 гадах супрацоўнічала з расійскімі выведніцкімі службамі", — напісаў чыноўнік на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”. Але Карач немагчыма выслаць у Беларусь, бо "міжнароднае права і заканадаўства Літвы забараняюць вяртаць чалавека ў дзяржаву, дзе яму могуць пагражаць катаванні”. “Калі мы не можам выслаць чалавека, гэта не азначае, што маем апусціць рукі і пакінуць яму ўсе магчымасці для дзейнасці тут. Дзяржава не бяссільная і не можа быць такой”, — падкрэсліў кіраўнік МУС. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Міністр унутраных спраў Літвы Марцінас Катэлінас. Фота: прэс-служба МУС Літвы