Працоўных мігрантаў міліцыя пагражае высылаць за распіццё алкаголю на вуліцы ці начны шум Пры гэтым колькасць вакансій для іх расце☝🏻 Аб правядзенні “інфармацыйнай сустрэчы” на ААТ “Смалявічы Бройлер” (птушкафабрыка ў Мінскай вобласці), дзе “сёння працуюць звыш 600 замежных грамадзян”, адсправаздачылася УУС аблвыканкама. Прадстаўнікі МУС і мясцовай міліцыі закранулі пытанні легалізацыі і працаўладкавання, міграцыйнага ўліку і тэрмінаў знаходжання, адказнасці за парушэнні ПДР і “рызыках, звязаных з наркотыкамі, злачыннымі схемамі і анлайн-махлярствам”. “Асаблівую ўвагу надалі афармленню дакументаў: менавіта памылкі або прамаруджванне з падачай папер часцей за ўсё становяцца прычынай праблем”, — піша тэлеграм-канал “Милиция Минщины”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 УУС Мінаблвыканкама