Узаемныя інвестыцыі з РФ дасягнулі "гістарычнага максімуму", заяўляюць у Мінэканомікі Беларусі Першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец заявіў пра рэкордны аб’ём прамых замежных інвестыцый (ПЗІ) з Расіі, які ўжо перавысіў $3 млрд (+20% да мінулага года). Інвестыцыі з Беларусі ў РФ таксама растуць рэкорднымі тэмпамі — больш чым на 30%. Асноўны рухавік росту — сумесныя "інтэграцыйныя праекты" у машынабудаванні і вытворчасці тэхнікі (БелАЗ, "Гомсельмаш", "Салеа", МПЗ). Тым часам Белстат схаваў падрабязную статыстыку па краінах, аднак агульныя лічбы за паўгоддзе пацвярджаюць узрослыя фінансавыя патокі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 gomselmash.by