Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR)11.8%322 avg views
Posting25.0/daylast 1 hour ago
Reactions per 1K views10.0👍 👎 ❤
edited
Спікер Сейма Літвы не бачыць падстаў для змякчэння санкцый супраць Беларусі
Спікер літоўскага парламента Юозас Олекас заявіў, што Літва выступае за ўзмацненне санкцый супраць Беларусі і не бачыць змен, якія дазволілі б іх паслабіць. Ён падкрэсліў, што санкцыі застануцца жорсткімі, пакуль у краіне не вызваляць палітвязняў. Разам з тым, паводле яго слоў, Літва, Еўропа і ЗША працягваюць шукаць магчымасці для дыялогу з Мінскам, каб данесці думку пра "іншы шлях" — без рэпрэсій.
На сустрэчы з Олекасам Святлана Ціханоўская заклікала зрабіць Беларусь прыярытэтам на час старшынства Літвы ў Савеце ЕС у першай палове 2027 года. Прэм'ер Літвы таксама заяўляў, што падстаў для змены санкцыйнай палітыкі няма.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
У Мінскай вобласці ад удару токам загінула 21 карова — галоўны энергетык прадпрыемства паўстане перад судом
Суд разгледзіць справу супраць галоўнага энергетыка сельгаспрадпрыемства Любанскага раёна, з-за парушэнняў якога ў красавіку 2025 года ў хляве ад удару токам загінула 21 карова.
Прычынай стала эксплуатацыя электраабсталявання без ахоўнага адключэння і зазямлення. Шкода перавысіла 55 тыс. рублёў. Яму інкрымінуецца службовая халатнасць, пагражае да 5 гадоў калоніі.
☝️Пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў Беларусі скарачаецца з 2019 года. На 1 жніўня яно склала 3,83 млн галоў (-3,4% да 2025 года). Лукашэнка называў падзеж жывёлы "маральным калецтвам".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Прэс-служба Мінсельгасхарча
Ціханоўская заклікала Літву зрабіць Беларусь адным з прыярытэтаў падчас старшынства ў Савеце ЕС
Сустрэча прайшла ў Вільнюсе 3 верасня. Сярод тэм — падрыхтоўка да вызвалення палітвязняў, узаемнае прызнанне правоў кіроўцы, стыпендыі для беларусаў, курсы літоўскай мовы, сацыяльная падтрымка, будучыня ЕГУ.
Дасягнута прынцыповая згода на падпісанне мемарандума паміж дэмсіламі Беларусі і Сеймам Літвы і правядзенне пасяджэння Альянсу парламенцкіх груп "За дэмакратычную Беларусь".
Ціханоўская назвала Літву адным з найбольш надзейных сяброў дэмакратычнай Беларусі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Прэс-служба Ціханоўскай
На паляванні ў Гродзенскай вобласці мужчына атрымаў смяротнае агнястрэльнае раненне — распачатая крымінальная справа
Увечары 2 верасня падчас палявання ў Гродзенскай вобласці ад выпадковага стрэлу загінуў 48-гадовы мужчына. 51-гадовы егер вярнуўся да аўтамабіля, сеў з зараджаным карабінам без засцерагальніка.
Калі ён здымаў ахоўны каўпачок з прыцэла, адбыўся стрэл — куля патрапіла ў знаёмага. Распачатая крымінальная справа, карабін канфіскаваны, прызначаныя экспертызы.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Прэс-служба СК
edited
У Мінску затрыманы мужчына, які вырошчваў дома каноплі
34-гадовы мінчанін арганізаваў дома памяшканне для вырошчвання канопляў. Міліцыя канфіскавала чатыры расліны, угнаенні, вентылятар і 310 грамаў марыхуаны.
Насенне мужчына набыў праз інтэрнэт і вырашчваў расліны для сябе, хаваючы гэта ад жонкі. Распачатая крымінальная справа.
За першую палову 2026 года па наркатычных артыкулах асуджана 1.039 чалавек. У 2025 годзе колькасць такіх асуджаных вырасла на 7,9% у параўнанні з 2024-м — да 2.253 (8% усіх асуджаных).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 ГУУС Мінгарвыканкама / стоп-кадр: "Позірк"
Пасля сітуацыі ў Лейпцыгу МЗС Італіі праверыць абставіны выдачы візы жыхару Беларусі з пашпартам РФ
Міністр замежных спраў Італіі Антоніа Таяні заявіў, што яго ведамства праверыць абставіны выдачы шэнгенскай візы жыхару Беларусі з расійскім пашпартам, які падазраецца ў планаванні дыверсіі ў аэрапорце Лейпцыга. Ён падкрэсліў, што віза выдавалася па працэдуры, але праблема — у стаўленні некаторых краін да Еўропы.
Паводле нямецкіх СМІ, падазраваны ўехаў у Германію па італьянскай турыстычнай візе, выдадзенай у Мінску ў красавіку.
Ён і другі падазраваны — грамадзянін Расіі з латвійскім пашпартам — паспелі пакінуць ЕС. У ноч на 5 жніўня ў Лейпцыгу знайшлі БПЛА з выбухоўкай каля ўкраінскіх самалётаў.
☝️У 2025 годзе Італія выдала беларусам больш за 50 тыс. шэнгенскіх віз — гэта найбольшы паказчык сярод краін ЕС, але ў асноўным гэта турыстычныя візы.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
Ад пачатку года з продажу на ўкраінскіх пляцоўках анлайн-гандлю вынята больш як 2 тыс. найменняў кніг з РФ і Беларусі
Іх выдалілі, прадаўцоў папярэдзілі. Усяго з пачатку года з продажу знята не менш за 2.179 найменняў, прычым тэмпы растуць: ад 129 у студзені да 600 у жніўні.
З красавіка 2024 года спынены распаўсюд больш як 12,5 тыс. найменняў. Доля беларускіх кніг не ўдакладняецца. Забарона дзейнічае на падставе закона, падпісанага Зяленскім у 2023 годзе.
У спісе забароненых выданняў — 703 найменні, але ніводнага з Беларусі. Нагадаем, рэжым Лукашэнкі падтрымлівае Расію ў вайне супраць Украіны.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 magnific.com
Расія вярнула ў Беларусь 150 кг натуральнага мёду
Рассельгаснагляд Расіі спыніў увоз 150 кг беларускага мёду з-за адсутнасці ветэрынарных суправаджальных дакументаў і маркіроўкі, якія пацвярджаюць бяспеку і паходжанне прадукцыі.
Груз вярнулі ў Беларусь. Перамяшчэнне па тэрыторыі ЕАЭС забаронена.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Benyamin Bohlouli / unsplash.com
edited
Золатавалютныя рэзервы Беларусі за жнівень выраслі на 7,38%
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 верасня 2026 года склалі 15 млрд 243,3 млн долараў у эквіваленце, сведчаць папярэднія даныя Нацыянальнага банка.
Золатавалютныя рэзервы за жнівень павялічыліся на 1 млрд 47,8 млн долараў, або на 7,38% (на 1 жніўня складалі 14 млрд 192,7 млн; на 1 студзеня — 14 млрд 423 млн).
На рост ЗВР у жніўні ў першую чаргу паўплывала павелічэнне долі манетарнага золата ў іх структуры.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Yana Hurska / unsplash.com
З пачатку 2026 года ў Беларусі прайшло мінімум два дзясяткі буйных вучэнняў — аналіз
Баявая падрыхтоўка ўлічвае досвед Украінскай вайны, асаблівы акцэнт — на супрацьдзеянне беспілотнікам.
Найбольш маштабная праверка, ініцыяваная Лукашэнкам у абыход Мінабароны, праходзіла са студзеня па сакавік.
У траўні разам з Расеяй адпрацоўвалі прымяненне нестратэгічнай ядзернай зброі. У жніўні праверылі 51-ю артылерыйскую брыгаду ў Асіповічах і ўнутраныя войскі ў Віцебску. Апошнія, паводле слоў Вальфовіча, гатовыя дзейнічаць ва ўмовах дэстабілізацыі — з улікам вопыту 2020 года, у тым ліку супраць журналістаў.
Праверкі сістэм апавяшчэння (звыш 26 з пачатку года) канцэнтраваліся ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях, што мяжуюць з Украінай.
Мабілізацыйны рэсурс таксама задзейнічаны: выклікалі больш за 9,4 тыс. ваеннаабавязаных. Улады тлумачаць актыўнасць пагрозамі, але апошнім часам рыторыка стала больш стрыманай.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 mlyn.by
edited
У рамках праверкі МУС крымінальная міліцыя будзе выяўляць "дыверсантаў" з дапамогай сістэмы грамадскай бяспекі
Перад крымінальнай міліцыяй пастаўлена задача аказваць аператыўную падтрымку вайскоўцам, у тым ліку праз Рэспубліканскую сістэму маніторынгу грамадскай бяспекі, для выяўлення дыверсійна-разведвальных груп.
7-ю спецбрыгаду ўнутраных войскаў прыводзяць у вышэйшую ступень гатоўнасці з даўкамплектаваннем. Да праверкі прыцягнутыя байцы спецпадраздзяленняў іншых сілавых ведамстваў.
Асаблівы ўпор зроблены на выкарыстанне вопыту сучасных канфліктаў і процідзеянне гібрыдным пагрозам.
☝️Унутраныя войскі актыўна задзейнічаліся ў падаўленні пратэстаў у 2020 годзе.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Минск-Новости"
edited
Пасля папярэджання Зяленскага пра небяспеку палётаў над РФ "Белавія" абвясціла аб пашырэнні супрацоўніцтва з расійскай авіякампаніяй
Пасажыры беларускай авіякампаніі змогуць купляць білеты на рэйсы Мінск—Самара, Мінск—Чалябінск, Мінск—Перм і назад, якія будзе выконваць Red Wings. Таксама з'явяцца маршруты з перасадкай у Екацярынбургу — у Алматы, Барнаул, Томск, Уфу, Сургут і Арэнбург.
Аб'ява з'явілася на фоне папярэджання Уладзіміра Зяленскага, што неба над Расіяй становіцца "цалкам небяспечным" і дронаў будзе столькі, што з гэтым давядзецца лічыцца.
З Мінска ў расійскія гарады выконваецца больш за 10 рэйсаў штодня толькі ў Маскву, а таксама рэйсы ў іншыя гарады. Міжнародныя рэйсы ў Грузію, Турцыю і Егіпет таксама пралягаюць праз расійскую прастору.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Белавiя"
Наведванне лясоў абмежаванае ў 18 з 118 раёнаў Беларусі, сведчыць абноўленая інтэрактыўная мапа на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Абмежаванні азначаюць, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і распальваць там вогнішчы, але даступныя шпацыры, збор ягад ды грыбоў.
У Брэсцкай вобласці такі рэжым дзейнічае ў Баранавіцкім, Брэсцкім, Драгічынскім, Жабінкаўскім, Іванаўскім, Кобрынскім, Маларыцкім і Пінскім раёнах; у Гродзенскай — у Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Дзятлаўскім, Зэльвенскім, Свіслацкім і Слонімскім раёнах; у Віцебскай — у Дубровенскім і Аршанскім; у Мінскай — у Дзяржынскім і Мінскім.
У астатніх 100 раёнах краіны лясы можна наведваць вольна.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 3 верасня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️Канцэрт-перформанс "Lightmyfire Orchestra Service" ў Мінску (TNT ROCK CLUB, вул. Рэвалюцыйная, 9А, 20:00). Квіткі — 25 рублёў.
▪️Фотавыстава "Імгненні гродзенскай прыгажосці" ў Гродне (выставачная зала, вул. Ажэшкі, 38, 17:30). Квіткі — 6 рублёў.
▪️Імпрэза "Код беларускага пісьменства" ў Гродне (музей гісторыі рэлігіі, вул. Замкавая, 16, 18:00). Кошт удзелу — 15 рублёў. Запіс праз instagram.com/muzej.by
▪️ Шпацыр "Гісторыя адукацыі на Гарадзеншчыне" (навуковая бібліятэка імя Карскага, вул. Карбышава, 17, Гродна, 17:30). Кошт удзелу — 12 рублёў.
▪️Лекцыя Аляксандра Чарнухі пра тое, як пабудаваць кам'юніці. 18:00. Месца паведамяць пасля рэгістрацыі.
▪️ Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве. Гэтым разам "Пакуты Жанны д’Арк" (дворык Музея вольнай Беларусі, Foksal 11, 20:00).
▪️Імпрэза "Жарсці Караткевіча" з удзелам Васіля Дранько-Майсюка і Алены Баяравай ў Варшаве (Vyraj, Aleja Armii Ludovej, 12, 19:00)
▪️Лекцыя "Каханне, смерць, мастацтва, альбо жыццё Марка Шагала ў мемах" у Мінску (Музей наіўнага мастацтва, ГЗЦ "Арэна Сіці", пр-т Пераможцаў, 84, 19:00). Уваход па квітку ў музей — ад 10 да 20 рублёў. Запіс.
🌙 Галоўныя навіны 2 верасня:
👩🏻 Ціханоўская заклікала дыпламатаў краін ЕС не змяншаць ціск на Лукашэнку да сістэмных зменаў у Беларусі.
⛪️ Пачобут папрасіў блаславення для Беларусі ў папы рымскага і зноў заявіў аб хуткім вяртанні дадому.
✈️ Самалёт польскай авіякампаніі LOT праз ўмовы надвор'я заляцеў ў паветраную прастору Беларусі.
🇱🇻 Латвія працягнула аперацыю па барацьбе з нелегальнай міграцыяй на мяжы з Беларуссю.
📂 Генпракурор Беларусі і амбасадар Грузіі абмеркавалі супрацоўніцтва "ў крымінальна-прававой сферы".
📷 У Мінску на Нямізе зацвілі каштаны
Крыніца: t.me/meteovibe
edited
Датычны да дыверсіі ў Лейпцыгу грамадзянін Беларусі заехаў у ЕС па візе, атрыманай у Мінску — СМІ
Нямецкія следчыя ўстанавілі асобы двух падазраваных у планаваным нападзе на ўкраінскі транспартны самалёт у аэрапорце Лейпцыга, сярод іх — жыхар Беларусі, піша газета Süddeutsche Zeitung.
Паведамляецца, што падазраваныя — ураджэнец Расіі з латвійскім пашпартам, які можа быць звязаны са спецслужбамі РФ, і “жыхар Беларусі з расійскім пашпартам, які ўжо трапляў у поле зроку паліцыі”. Апошні заехаў у ЕС па італьянскай турыстычнай візе, выдадзенай у Мінску ў канцы красавіка.
☝️У ноч на 5 жніўня ў закрытай зоне аэрапорта Лейпцыга быў знойдзены БПЛА з зарадам выбухоўкі. Ён знаходзіўся ў непасрэднай блізкасці ад украінскіх грузавых самалётаў Ан-124 “Руслан”, якія выкарыстоўваюцца для транспарціроўкі зброі і боепрыпасаў для патрэбаў Сіл абароны Украіны.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыйнае фота: unityhub.pl
edited
С начала года гродненские пограничники пресекли 11 попыток ввоза беспилотников в Беларусь — ГПК
Пресс-служба Госпогранкомитета сообщает, что за несколько последних дней пунктах пропуска Брузги и Берестовица пограничники выявили в “три факта незаконного перемещения через границу радиоуправляемых моделей и беспилотника”.
ГПК отметил, что во всех случаях предметы изъяты, в отношении граждан начаты административные процессы.
👆25 сентября 2023 года Александр Лукашенко подписал указ № 297 “О государственном учете и эксплуатации гражданских беспилотных летательных аппаратов”, вводящий запрет для физических лиц на ввоз, хранение, оборот, эксплуатацию и изготовление гражданских БПЛА на территории страны.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 П/п Брузги. Фото: wikimedia.org
edited
Ціханоўская заклікала дыпламатаў краін ЕС не змяншаць ціск на Лукашэнку да сістэмных зменаў у Беларусі
На неабходнасць захоўваць ціск на рэжым Лукашэнкі і рызыку далейшага ўцягвання Беларусі ў вайну Расіі супраць Украіны звярнула ўвагу дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская падчас брыфінгу для дыпламатаў 17 краін Еўрасаюза ў Вільнюсе.
Ціханоўская прадставіла вынікі канферэнцыі дэмсіл “Новая Беларусь”, якая адбылася ў жніўні ў Варшаве, распавяла пра працу па вызваленні палітвязняў і супрацоўніцтва з Украінай.
“Мы не павінны забываць, што <…> рэпрэсіі працягваюцца. Таму мы просім нашых еўрапейскіх партнёраў захаваць ціск і не змякчаць яго, пакуль мы не ўбачым сістэмных змен. Мы не павінны паддавацца шантажу Лукашэнкі ў адносінах да ЕС”, — адзначыла Ціханоўская.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
edited
Пачобут папрасіў блаславення для Беларусі ў папы рымскага і зноў заявіў аб хуткім вяртанні дадому
Пра блаславенне для Беларусі, для сваёй сям’і і Саюза палякаў у Беларусі папрасіў былы палітвязень, журналіст і актывіст польскай меншасці Анджэй Пачобут у папы рымскага Льва XIV падчас кароткай гутаркі пасля агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.
“Хутка я буду вяртацца ў Беларусь, а ўнутранае напружанне назапашвалася, — сказаў Пачобут. — Я вельмі ўдзячны папе за той спакой, які адчуваю цяпер. Апошнія месяцы былі вельмі актыўнымі. Цяпер я адчуваю спакой”.
53-гадовы Пачобут быў выпушчаны на волю і вывезены з Беларусі ў Польшчу 28 красавіка. Ён быў у ліку асуджаных, якіх дэмакратычныя краіны вызвалілі ў рамках абмену з Беларуссю і РФ паводле схемы “пяць на пяць“.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Анджэй Пачобут. Архіўнае фота: senat.gov.pl
edited
В суд направлено уголовное дело могилевчанина, серийно убивавшего девушек около 30 лет назад
О направлении в суд уголовного дела в отношении 54-летнего жителя Могилева, убившего и изнасиловавшего в девяностые годы прошлого века не менее девяти девушек, сообщила Генеральная прокуратура.
Мужчине инкриминировано совершение в 1996–1999 годах на территории Могилевской, Витебской и Минской областей указанного количества убийств и двух покушений на убийство при отягчающих обстоятельствах, говорится в релизе.
“В ходе экспертных исследований биологических следов специалисты выделили его генотип. Несмотря на работу по поиску преступника, его личность длительное время оставалась неустановленной, обвиняемый стал вести затворнический образ жизни и не привлекал к себе внимания”, — отчиталась Генпрокуратура.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 Иллюстративное фото: magnific.com