У Мінску затрыманы мужчына, які вырошчваў дома каноплі 34-гадовы мінчанін арганізаваў дома памяшканне для вырошчвання канопляў. Міліцыя канфіскавала чатыры расліны, угнаенні, вентылятар і 310 грамаў марыхуаны. Насенне мужчына набыў праз інтэрнэт і вырашчваў расліны для сябе, хаваючы гэта ад жонкі. Распачатая крымінальная справа. За першую палову 2026 года па наркатычных артыкулах асуджана 1.039 чалавек. У 2025 годзе колькасць такіх асуджаных вырасла на 7,9% у параўнанні з 2024-м — да 2.253 (8% усіх асуджаных). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ГУУС Мінгарвыканкама / стоп-кадр: "Позірк"