Ціханоўская заклікала дыпламатаў краін ЕС не змяншаць ціск на Лукашэнку да сістэмных зменаў у Беларусі На неабходнасць захоўваць ціск на рэжым Лукашэнкі і рызыку далейшага ўцягвання Беларусі ў вайну Расіі супраць Украіны звярнула ўвагу дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская падчас брыфінгу для дыпламатаў 17 краін Еўрасаюза ў Вільнюсе. Ціханоўская прадставіла вынікі канферэнцыі дэмсіл “Новая Беларусь”, якая адбылася ў жніўні ў Варшаве, распавяла пра працу па вызваленні палітвязняў і супрацоўніцтва з Украінай. “Мы не павінны забываць, што <…> рэпрэсіі працягваюцца. Таму мы просім нашых еўрапейскіх партнёраў захаваць ціск і не змякчаць яго, пакуль мы не ўбачым сістэмных змен. Мы не павінны паддавацца шантажу Лукашэнкі ў адносінах да ЕС”, — адзначыла Ціханоўская. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com