Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%322 avg views
Posting 25.0/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤

З пачатку 2026 года ў Беларусі прайшло мінімум два дзясяткі буйных вучэнняў — аналіз Баявая падрыхтоўка ўлічвае досвед Украінскай вайны, асаблівы акцэнт — на супрацьдзеянне беспілотнікам. Найбольш маштабная праверка, ініцыяваная Лукашэнкам у абыход Мінабароны, праходзіла са студзеня па сакавік. У траўні разам з Расеяй адпрацоўвалі прымяненне нестратэгічнай ядзернай зброі. У жніўні праверылі 51-ю артылерыйскую брыгаду ў Асіповічах і ўнутраныя войскі ў Віцебску. Апошнія, паводле слоў Вальфовіча, гатовыя дзейнічаць ва ўмовах дэстабілізацыі — з улікам вопыту 2020 года, у тым ліку супраць журналістаў. Праверкі сістэм апавяшчэння (звыш 26 з пачатку года) канцэнтраваліся ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях, што мяжуюць з Украінай. Мабілізацыйны рэсурс таксама задзейнічаны: выклікалі больш за 9,4 тыс. ваеннаабавязаных. Улады тлумачаць актыўнасць пагрозамі, але апошнім часам рыторыка стала больш стрыманай. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 mlyn.by

Views over time

01002003004003 Sep 07:3712 Nov 01:433593 Sep 07:37: 0 views12 Nov 01:43: 359 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
3 Sep 2026, 07:370
12 Nov 2026, 01:43359

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.