Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR)11.8%322 avg views
Posting25.0/daylast 1 hour ago
Reactions per 1K views10.0👍 👎 ❤
edited
Самалёт польскай авіякампаніі LOT праз ўмовы надвор'я прабыў менш за хвіліну ў паветранай прасторы Беларусі
Падчас палёту 1 верасня з Вільнюса ў Варшаву самалёт апынуўся ў беларускай паветранай прасторы "на некалькі дзясяткаў секунд" праз дрэнныя ўмовы надвор'я, паведамляе MOST.
"На польска-літоўскай мяжы <…> фармаваўся моцны навальнічны фронт. У мэтах забеспячэння бяспекі палёту камандзір паветранага судна па ўзгадненні з дыспетчарскай службай <...> у Вільнюсе папрасіў скарэктаваць курс і атрымаў на гэта дазвол", — адзначаецца ў адказе на запыт СМІ.
☝️Пасля інцыдэнту 23 траўня 2021 года, калі ў выніку дзеянняў беларускіх уладаў у мінскім аэрапорце здзейсніў вымушаную пасадку самалёт Ryanair, еўрапейскія авіякампаніі не выконваюць рэйсы з выкарыстаннем паветранай прасторы Беларусі. Нацыянальнай авіякампаніі "Белавія" таксама забаронена лятаць у краіны Еўрапейскага саюза.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыйнае фота: lot.com
edited
Во внутренних войсках проверка боеготовности — по опыту войны в Украине и в приближенных к боевым условиях
Распоряжение о “приведении в боевую готовность в соответствии с предназначением“ седьмой отдельной специальной милицейской бригады внутренних войск МВД вручил госсекретарь Совета безопасности Александр Вольфович министру внутренних дел Ивану Кубракову, сообщают госСМИ.
“Посмотрим, как во внутренних войсках внедрен опыт “специальной военной операции“ и других современных конфликтов, — заявил он. — Задачи для внутренних войск специфические: это прежде всего обеспечение общественного порядка на территории нашей страны в условиях дестабилизации обстановки“.
☝️Термином “специальная военная операция” (“СВО”) российские, а вслед за ними и белорусские власти и пропагандисты называют полномасштабную агрессию РФ против Украины, развязанную в феврале 2022 года. Минск в ней поддерживает Москву.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 БелТА
edited
У Літве ў 30-гадовай мясцовай жыхаркі канфіскавалі тысячу пачкаў беларускіх цыгарэт
Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы спыніла для праверкі на дарозе Дэванішкес — Шальчынінкай аўтамабіль "Фольксваген Гольф", за стырном якога знаходзілася 30-гадовая мясцовая жыхарка.
Пасля пільнага агляду ў розных месцах салона і багажніка былі выяўленыя спецыяльна абсталяваныя схованкі, у іх знаходзілася 1 тыс. пачкаў цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі. Іх кошт з улікам усіх падаткаў САДМ ацаніла ў 5.510 еўра.
☝️У дачыненні да жанчыны пачаты адміністрацыйны працэс. Ёй пагражае штраф ад 5,2 да 6 тыс. еўра і канфіскацыя аўтамабіля.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 vsat.lrv.lt
edited
Латвія працягнула аперацыю па барацьбе з нелегальнай міграцыяй на мяжы з Беларуссю
Аб падаўжэнні Кабінетам міністрам Латвіі да 1 кастрычніка аперацыі Vilkatis ("Ваўкалак") па барацьбе з нелегальнай міграцыяй на ўсходняй мяжы краіны паведаміла Дзяржаўная памежная ахова краіны.
Адзначаецца, што аперацыя пачалася 11 жніўня “ў адказ на гібрыдную пагрозу, звязаную з інструменталізацыяй міграцыі з боку Беларусі“. Мэтай названа “істотнае скарачэнне колькасці незаконных перасячэнняў мяжы“.
☝️З пачатку аперацыі ў Латвіі затрыманы чатыры перавозчыкі нелегальных мігрантаў, больш за 600 чалавек не дапушчана да незаконнага перасячэння мяжы. Акрамя таго, знойдзены і ліквідаваны два тунэлі, зробленыя для незаконнага перасячэння мяжы.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Рыга. Фота: "Позірк"
edited
У Літве беларусы прызнаныя вінаватымі ў незаконным атрыманні сродкаў ЕС
Пра незаконнае атрыманне амаль 0,5 млн еўра сродкаў Еўрапейскага саюза па праекце спадарожнікавай навігацыі двума грамадзянамі Беларусі паведаміла Служба расследавання фінансавых злачынстваў пры МУС Літвы.
Вільнюскі акруговы суд прызнаў іх вінаватымі ў махлярстве пры атрыманні сродкаў ЕС і ў падробцы дакументаў. Абвінавачаныя прызналі віну і кампенсавалі шкоду ў памеры звыш 440 тыс. еўра, гаворыцца ў рэлізе.
☝️Паводле даных СРФЗ, фігуранты праз кантраляваную імі літоўскую кампанію ўдзельнічалі ў праекце Агенцтва ЕС па касмічнай праграме. Расследаванне выявіла сувязі абвінавачаных з расійскай і беларускай ваеннай прамысловасцю, якая знаходзіцца пад еўрапейскімі санкцыямі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Вільнюс. Фота: pixabay.com
edited
Колькасць электрамабіляў перавысіла 70 тыс.
Пра гэта заявіў дзяржаўным СМІ міністр энергетыкі Дзяніс Мароз. Паводле слоў чыноўніка, "за апошні месяц электрапарк вырас прыкладна на 5 тыс. аўтамабіляў".
Паводле даных Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі, пасля чэрвеньскага зніжэння продаж новых электрамабіляў вырас на 46% да 3,5 тыс. адзінак. Іх доля ў агульным аб'ёме рэалізацыі дасягнула 36,5%.
☝️У ліпені прадпрыемства "Белтэхагляд" выдала дазволы на допуск да ўдзелу ў дарожным руху для 3.229 электрамабіляў (годам раней — 2.120; рост у 1,5 раза).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыйнае фота: magnific.com
edited
Ціханоўская разлічвае на сумесную працу з новым прэзідэнтам Эстоніі
Абраная сёння эстонскім парламентам прэзідэнт Юле Мадзізэ "ўвасабляе прыхільнасць Эстоніі да свабоды, дэмакратыі і вяршэнства права", заявіла беларускі дэмакратычны лідар, віншуючы Мадзісэ з абраннем.
Ціханоўская дадала, што разлічвае на "сумесную працу і ўмацаванне сяброўства паміж Эстоніяй і дэмакратычнай Беларуссю".
☝️27 жніўня прэм'ер-міністр Эстоніі Крыстэн Міхал і прэм'ер-міністр Літвы Міндаўгас Сінкявічус на сумеснай прэс-канферэнцыі ў Талінне заявілі, што не бачаць падстаў змякчаць санкцыі супраць Беларусі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Талін. Фота: pixabay.com
edited
Беларускія лыжнікі і сноўбардысты змогуць удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах у індывідуальным статусе
Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту і сноўборда (FIS) вызначыла ўмовы ўдзелу беларускіх і расійскіх спартсменаў у спаборніцтвах у сезоне-2026/27, паведамляецца ў прэс-рэлізе арганізацыі.
Савет FIS, які 1–2 верасня праводзіць пасяджэнне ў швейцарскім Туне, вырашыў, што спартсмены і персанал з Беларусі і Расіі могуць быць дапушчаныя да спаборніцтваў пры ўмове падпісання дэкларацыі аб нейтралітэце, заснаванай на прынцыпах, вызначаных федэрацыяй. Іх выкананне будзе кантралявацца, а за парушэнні прадугледжаныя санкцыі.
Удзел будзе дазволены толькі ў індывідуальных спаборніцтвах. Забараняецца выкарыстанне дзяржаўнай сімволікі, у тым ліку сцягоў, гімнаў і формы.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VNP
📷 betnews.by
Генпракурор Беларусі і амбасадар Грузіі абмеркавалі супрацоўніцтва "ў крымінальна-прававой сферы"
Генеральны пракурор Беларусі Дзмітрый Гора і амбасадар Грузіі ў Беларусі Гіоргі Саганелідзэ дамовіліся "ўсебакова ўмацоўваць супрацоўніцтва на карысць абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян абедзвюх дзяржаў". Пра гэта паведамляе Генеральная пракуратура Беларусі.
Сустрэча адбылася ў Мінску 2 верасня.
Бакі абмеркавалі супрацоўніцтва "ў крымінальна-прававой сферы".
Гора распавёў пра стан беларуска-грузінскага ўзаемадзеяння ў пытаннях аказання ўзаемнай прававой дапамогі па крымінальных справах, перадачы крымінальных вытворчасцяў для ажыццяўлення пераследу, а таксама экстрадыцыі асобаў, якія ўчынілі злачынствы.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷https://bsu.by
edited
Доллар продолжает расти, на сопоставимом уровне он был год назад
Все основные иностранные валюты подорожали на торгах Белорусской валютно-фондовой биржи 2 сентября 2026 года.
Котировка доллара выросла до 3,0687 рубля (+0,19%; +0,0058). В последний раз американская валюта торговалась дороже 12 сентября 2025 года, когда доллар подешевел до 3,0818 рубля (-0,5%; -0,0156). Уже на следующей сессии, спустя три дня, его курс снизился до 3,0396 рубля (-1,37%; -0,0422).
Курс евро 2 сентября увеличился до 3,5552 (+0,09%; +0,0033), юаня — до 4,5871 за 10 (+0,21%; +0,0098), российского рубля — до 3,5546 за 100 (+0,06%; +0,0021).
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
edited
Беларусь утратила лидерство среди покупателей польских яблок вне стран ЕС
В августе Беларусь утратила лидерство среди крупнейших импортеров польских яблок среди стран, не входящих в Европейский союз, сообщил польский отраслевой портал о садоводстве и рынке фруктов sad24.pl со ссылкой на Государственную инспекцию по защите растений и семеноводству.
Больше всего польских яблок в августе было поставлено в Египет — 1.692 тонны, или около 40% всего экспорта. Беларусь на втором месте с 527 тоннами, далее идет Израиль (491 тонна).
Авторы публикации связывают это с “вмешательством государства и политикой защиты внутреннего производства со стороны Минска накануне сбора урожая“.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 Shelley Pauls / unsplash.com
edited
Из Польши выдворен белорус, управлявший городским автобусом в состоянии опьянения
О выдворении из Польши 49-летнего гражданина Беларуси, который ранее в нетрезвом виде управлял городским автобусом, сообщила пресс-служба Надбужанского отдела Пограничной охраны страны.
Отмечается, что пограничники “проверили законность пребывания белоруса и пришли к выводу, что его дальнейшее нахождение в стране представляет серьезную угрозу безопасности и общественному порядку“.
Начальник отделения службы в Люблине аннулировал его польскую национальную визу и обязал вернуться в Беларусь. Случай произошел в городе Замосць.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 strazgraniczna.pl
edited
Міжнародная федэрацыя баскетбола зняла абмежаванні з Беларусі і Расіі, акрамя зборных
Рашэннем выканкама Міжнароднай федэрацыі баскетбола (ФІБА) знятыя ўсе абмежаванні для гульцоў, трэнераў, суддзяў, камісараў і іншых афіцыйных асобаў у баскетболе і баскетболе 3х3🏀
Як адзначае прэс-служба арганізацыі, расійскія і беларускія гульцы "могуць удзельнічаць, а афіцыйныя асобы могуць прызначацца на ўсе спаборніцтвы ФІБА з неадкладным уступленнем рашэння ў сілу".
Змяненне матываванае адменай ранейшых рэкамендацый Міжнароднага алімпійскага камітэта адносна абмежаванняў для спартсменаў з Беларусі і Расіі.
Разам з тым абмежаванні для нацыянальных зборных Беларусі і Расіі пакуль застаюцца ў сіле. Пытанне аб іх магчымым вяртанні да міжнародных спаборніцтваў ФІБА плануе разгледзець асобна на пасяджэнні Цэнтральнага савета ў снежні 2026 года.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 https://belarus.basketball
У Літве затрыманы мужчына, які перавозіў тысячу пачкаў беларускіх цыгарэтаў на электраскутары
Аб затрыманні ў Шальчынінкайскім раёне 31-гадовага мясцовага жыхара, які перавозіў на электрычным скутары 1.000 пачкаў цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі, паведаміла 2 верасня Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) пры МУС Літвы.
Мужчыну спынілі для праверкі на лясной дарозе каля вёскі Дайлідзі, непадалёк ад мяжы з Беларуссю. Цыгарэты былі схаваныя ў двух абматаных поліэтыленавай плёнкай скрутках. Іх кошт з улікам літоўскіх падаткаў быў ацэнены ў 5.510 еўра.
Паводле даных САДМ, затрыманы ўжо не аднойчы прыцягваўся да адказнасці за незаконнае абыходжанне з падакцызнымі таварамі. За чарговае парушэнне яму пагражае штраф ад 5.760 да 6.000 еўра.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 VSAT
Рост курсу наяўнага долара ў жніўні быў рэкордным з канца 2024 года
На 3,96% (з 2,9263 да 3,0423 рубля) вырас за восем месяцаў 2026 года сярэдні курс наяўнага долара ЗША, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз каціровак, якія выстаўляюць галаўныя аддзяленні беларускіх банкаў.
У студзені долар патаннеў на 2,92%, у лютым — падаражэў на 0,38%, у сакавіку — на 3,18%, у красавіку — патаннеў на 3,66%, у траўні — падаражэў на 0,16%, у чэрвені — на 2,54%, у ліпені — патаннеў на 0,45%, у жніўні — падаражэў на 4,97%.
Гэта стала рэкордным паказчыкам пасля лістапада 2024 года, калі сярэдняя каціроўка наяўнага долара павялічылася на 7,77%. У далейшым паказчык месячнага росту не перавышаў 3,18% (у сакавіку 2026 года). Найбольшае падзенне склала 5,10% (у лютым 2025-га).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pexels.com
Міграцыйны ціск у жніўні знізіўся на Латвію і Польшчу, вырас на Літву — аналіз
1.741 спробу парушэння мяжы зафіксавалі ў жніўні 2026 года суседнія краіны Еўрасаюза, вынікае з праведзенага “Позіркам“ аналізу масіва аператыўных звестак іх памежных службаў.
У параўнанні з ліпенем міграцыйны ціск знізіўся на Латвію (1.375 спробаў супраць 2.275, або ў 1,7 раза менш) і Польшчу (54 супраць 106, або ў 2 разы менш), вырас на Літву (312 супраць 163, або ў 1,9 раза).
Агульная колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў жніўні аказалася найменшай за апошнія пяць месяцаў. У ліпені іх было 2.544, у чэрвені — 2.439, у траўні — 2.583 (месячны рэкорд сёлета), у красавіку — 2.195.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 LRT
У каналізацыйнай шахце загінула тры работнікі водаканала Калінкавічаў
44-гадовы начальнік участка і два слесары (43 і 37 гадоў) прадпрыемства “Калінкавічыводаканал“ загінулі ў каналізацыйнай шахце, паведаміў Следчы камітэт.
Надзвычайнае здарэнне адбылося 1 верасня. Паводле папярэдніх даных, брыгада “праводзіла планавыя работы па абслугоўванні каналізацыйна-помпавай станцыі“ — чысціла ад бытавога смецця размешчаныя ў шахце са сцёкавымі водамі “кошыкі-пасткі”.
Праз некаторы час супрацоўнікі перасталі выходзіць на сувязь. Калега, які прыехаў, выявіў у памяшканні іх асабістыя рэчы, у калодзежы — ліхтарык, які плаваў. Ён далажыў аб тым, што здарылася, кіраўніцтву, якое выклікала МНС. Супрацоўнікі ведамства, якія прыбылі, дасталі з каналізацыйнай шахты целы трох мужчын.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 стоп-кадр: "Позірк"
edited
Лукашэнка прапануе В’етнаму распрацаваць “дарожную карту” як “аснову для практычнай працы” дзвюх краін
Мінск надае “вялікае значэнне стратэгічнаму партнёрству“ з Ханоем і разлічвае на “дынаміку кантактаў за кошт новых праектаў і ініцыятыў” у розных сферах. Пра гэта гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі кіраўніку Кампартыі В’етнама, прэзідэнту То Ламу з Днём незалежнасці.
Віншавальнік, як перадае яго прэс-служба, выказаў зацікаўленасць “у хуткім часе“ абмеркаваць з кіраўніком гэтай паўднёваазіяцкай дзяржавы пытанні двухбаковага парадку дня, якія “акрэсляць галоўныя напрамкі ўзаемадзеяння нашых краін на бліжэйшую перспектыву“.
“Лічу, што асновай для сумеснай практычнай працы павінна быць “дарожная карта“ па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і В’етнамам“,
— адзначыў Лукашэнка.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 sb.by, архіўны здымак
edited
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 2 верасня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️NAVIBAND ля вогнішча ў Варшаве (20:00, Miami Wars, ul. Solec 8)
▪️Паказ фільма "Лебядзіная песня Фёдара Озерава" ў Вільнюсе (18:00, Skalvija, A. Goštauto g. 2)
🌜Галоўныя навіны 1 верасня:
⛓️ Amnesty International запатрабавала ад уладаў Беларусі спыніць пераслед за сувязь з ЕГУ
☝️ Беларускай эканоміцы трэба смела асвойваць новыя сусветныя трэнды, лічыць намеснік кіраўніка Нацбанка
🇱🇻 У Латвіі набыла моц забарона на імпарт друкаванай прадукцыі і шэрагу спажывецкіх тавараў з Беларусі і РФ
🔫 Лукашэнка абвiнавацiў “сильных мира сего“ ў выкарыстанні ваеннай агрэсіі
✍️ Польшча працягнула яшчэ на тры месяца дзеянне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю
📷 1 верасня ў Беларусi, крынiца: onliner.by