Пачобут папрасіў блаславення для Беларусі ў папы рымскага і зноў заявіў аб хуткім вяртанні дадому Пра блаславенне для Беларусі, для сваёй сям’і і Саюза палякаў у Беларусі папрасіў былы палітвязень, журналіст і актывіст польскай меншасці Анджэй Пачобут у папы рымскага Льва XIV падчас кароткай гутаркі пасля агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. “Хутка я буду вяртацца ў Беларусь, а ўнутранае напружанне назапашвалася, — сказаў Пачобут. — Я вельмі ўдзячны папе за той спакой, які адчуваю цяпер. Апошнія месяцы былі вельмі актыўнымі. Цяпер я адчуваю спакой”. 53-гадовы Пачобут быў выпушчаны на волю і вывезены з Беларусі ў Польшчу 28 красавіка. Ён быў у ліку асуджаных, якіх дэмакратычныя краіны вызвалілі ў рамках абмену з Беларуссю і РФ паводле схемы “пяць на пяць“. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Анджэй Пачобут. Архіўнае фота: senat.gov.pl