Ціханоўская заклікала Літву зрабіць Беларусь адным з прыярытэтаў падчас старшынства ў Савеце ЕС Сустрэча прайшла ў Вільнюсе 3 верасня. Сярод тэм — падрыхтоўка да вызвалення палітвязняў, узаемнае прызнанне правоў кіроўцы, стыпендыі для беларусаў, курсы літоўскай мовы, сацыяльная падтрымка, будучыня ЕГУ. Дасягнута прынцыповая згода на падпісанне мемарандума паміж дэмсіламі Беларусі і Сеймам Літвы і правядзенне пасяджэння Альянсу парламенцкіх груп "За дэмакратычную Беларусь". Ціханоўская назвала Літву адным з найбольш надзейных сяброў дэмакратычнай Беларусі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Прэс-служба Ціханоўскай