На паляванні ў Гродзенскай вобласці мужчына атрымаў смяротнае агнястрэльнае раненне — распачатая крымінальная справа Увечары 2 верасня падчас палявання ў Гродзенскай вобласці ад выпадковага стрэлу загінуў 48-гадовы мужчына. 51-гадовы егер вярнуўся да аўтамабіля, сеў з зараджаным карабінам без засцерагальніка. Калі ён здымаў ахоўны каўпачок з прыцэла, адбыўся стрэл — куля патрапіла ў знаёмага. Распачатая крымінальная справа, карабін канфіскаваны, прызначаныя экспертызы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Прэс-служба СК