Спікер Сейма Літвы не бачыць падстаў для змякчэння санкцый супраць Беларусі Спікер літоўскага парламента Юозас Олекас заявіў, што Літва выступае за ўзмацненне санкцый супраць Беларусі і не бачыць змен, якія дазволілі б іх паслабіць. Ён падкрэсліў, што санкцыі застануцца жорсткімі, пакуль у краіне не вызваляць палітвязняў. Разам з тым, паводле яго слоў, Літва, Еўропа і ЗША працягваюць шукаць магчымасці для дыялогу з Мінскам, каб данесці думку пра "іншы шлях" — без рэпрэсій. На сустрэчы з Олекасам Святлана Ціханоўская заклікала зрабіць Беларусь прыярытэтам на час старшынства Літвы ў Савеце ЕС у першай палове 2027 года. Прэм'ер Літвы таксама заяўляў, што падстаў для змены санкцыйнай палітыкі няма. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"