Ад пачатку года з продажу на ўкраінскіх пляцоўках анлайн-гандлю вынята больш як 2 тыс. найменняў кніг з РФ і Беларусі Іх выдалілі, прадаўцоў папярэдзілі. Усяго з пачатку года з продажу знята не менш за 2.179 найменняў, прычым тэмпы растуць: ад 129 у студзені да 600 у жніўні. З красавіка 2024 года спынены распаўсюд больш як 12,5 тыс. найменняў. Доля беларускіх кніг не ўдакладняецца. Забарона дзейнічае на падставе закона, падпісанага Зяленскім у 2023 годзе. У спісе забароненых выданняў — 703 найменні, але ніводнага з Беларусі. Нагадаем, рэжым Лукашэнкі падтрымлівае Расію ў вайне супраць Украіны. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 magnific.com