Датычны да дыверсіі ў Лейпцыгу грамадзянін Беларусі заехаў у ЕС па візе, атрыманай у Мінску — СМІ Нямецкія следчыя ўстанавілі асобы двух падазраваных у планаваным нападзе на ўкраінскі транспартны самалёт у аэрапорце Лейпцыга, сярод іх — жыхар Беларусі, піша газета Süddeutsche Zeitung. Паведамляецца, што падазраваныя — ураджэнец Расіі з латвійскім пашпартам, які можа быць звязаны са спецслужбамі РФ, і “жыхар Беларусі з расійскім пашпартам, які ўжо трапляў у поле зроку паліцыі”. Апошні заехаў у ЕС па італьянскай турыстычнай візе, выдадзенай у Мінску ў канцы красавіка. ☝️У ноч на 5 жніўня ў закрытай зоне аэрапорта Лейпцыга быў знойдзены БПЛА з зарадам выбухоўкі. Ён знаходзіўся ў непасрэднай блізкасці ад украінскіх грузавых самалётаў Ан-124 “Руслан”, якія выкарыстоўваюцца для транспарціроўкі зброі і боепрыпасаў для патрэбаў Сіл абароны Украіны. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: unityhub.pl