Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%322 avg views
Posting 25.0/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
edited

Самалёт польскай авіякампаніі LOT праз ўмовы надвор'я прабыў менш за хвіліну ў паветранай прасторы Беларусі Падчас палёту 1 верасня з Вільнюса ў Варшаву самалёт апынуўся ў беларускай паветранай прасторы "на некалькі дзясяткаў секунд" праз дрэнныя ўмовы надвор'я, паведамляе MOST. "На польска-літоўскай мяжы <…> фармаваўся моцны навальнічны фронт. У мэтах забеспячэння бяспекі палёту камандзір паветранага судна па ўзгадненні з дыспетчарскай службай <...> у Вільнюсе папрасіў скарэктаваць курс і атрымаў на гэта дазвол", — адзначаецца ў адказе на запыт СМІ. ☝️Пасля інцыдэнту 23 траўня 2021 года, калі ў выніку дзеянняў беларускіх уладаў у мінскім аэрапорце здзейсніў вымушаную пасадку самалёт Ryanair, еўрапейскія авіякампаніі не выконваюць рэйсы з выкарыстаннем паветранай прасторы Беларусі. Нацыянальнай авіякампаніі "Белавія" таксама забаронена лятаць у краіны Еўрапейскага саюза. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: lot.com

Views over time

01002003004002 Sep 15:4512 Nov 01:433272 Sep 15:45: 0 views12 Nov 01:43: 327 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
2 Sep 2026, 15:450
12 Nov 2026, 01:43327

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.