Лукашэнка прапануе В’етнаму распрацаваць “дарожную карту” як “аснову для практычнай працы” дзвюх краін Мінск надае “вялікае значэнне стратэгічнаму партнёрству“ з Ханоем і разлічвае на “дынаміку кантактаў за кошт новых праектаў і ініцыятыў” у розных сферах. Пра гэта гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі кіраўніку Кампартыі В’етнама, прэзідэнту То Ламу з Днём незалежнасці. Віншавальнік, як перадае яго прэс-служба, выказаў зацікаўленасць “у хуткім часе“ абмеркаваць з кіраўніком гэтай паўднёваазіяцкай дзяржавы пытанні двухбаковага парадку дня, якія “акрэсляць галоўныя напрамкі ўзаемадзеяння нашых краін на бліжэйшую перспектыву“. “Лічу, што асновай для сумеснай практычнай працы павінна быць “дарожная карта“ па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і В’етнамам“, — адзначыў Лукашэнка. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 sb.by, архіўны здымак