Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%322 avg views
Posting 25.0/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
edited

Міжнародная федэрацыя баскетбола зняла абмежаванні з Беларусі і Расіі, акрамя зборных Рашэннем выканкама Міжнароднай федэрацыі баскетбола (ФІБА) знятыя ўсе абмежаванні для гульцоў, трэнераў, суддзяў, камісараў і іншых афіцыйных асобаў у баскетболе і баскетболе 3х3🏀 Як адзначае прэс-служба арганізацыі, расійскія і беларускія гульцы "могуць удзельнічаць, а афіцыйныя асобы могуць прызначацца на ўсе спаборніцтвы ФІБА з неадкладным уступленнем рашэння ў сілу". Змяненне матываванае адменай ранейшых рэкамендацый Міжнароднага алімпійскага камітэта адносна абмежаванняў для спартсменаў з Беларусі і Расіі. Разам з тым абмежаванні для нацыянальных зборных Беларусі і Расіі пакуль застаюцца ў сіле. Пытанне аб іх магчымым вяртанні да міжнародных спаборніцтваў ФІБА плануе разгледзець асобна на пасяджэнні Цэнтральнага савета ў снежні 2026 года. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 https://belarus.basketball

Views over time

01002003004002 Sep 10:0712 Nov 01:433612 Sep 10:07: 0 views12 Nov 01:43: 361 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
2 Sep 2026, 10:070
12 Nov 2026, 01:43361

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.