Колькасць электрамабіляў перавысіла 70 тыс. Пра гэта заявіў дзяржаўным СМІ міністр энергетыкі Дзяніс Мароз. Паводле слоў чыноўніка, "за апошні месяц электрапарк вырас прыкладна на 5 тыс. аўтамабіляў". Паводле даных Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі, пасля чэрвеньскага зніжэння продаж новых электрамабіляў вырас на 46% да 3,5 тыс. адзінак. Іх доля ў агульным аб'ёме рэалізацыі дасягнула 36,5%. ☝️У ліпені прадпрыемства "Белтэхагляд" выдала дазволы на допуск да ўдзелу ў дарожным руху для 3.229 электрамабіляў (годам раней — 2.120; рост у 1,5 раза). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: magnific.com