У Літве ў 30-гадовай мясцовай жыхаркі канфіскавалі тысячу пачкаў беларускіх цыгарэт Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы спыніла для праверкі на дарозе Дэванішкес — Шальчынінкай аўтамабіль "Фольксваген Гольф", за стырном якога знаходзілася 30-гадовая мясцовая жыхарка. Пасля пільнага агляду ў розных месцах салона і багажніка былі выяўленыя спецыяльна абсталяваныя схованкі, у іх знаходзілася 1 тыс. пачкаў цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі. Іх кошт з улікам усіх падаткаў САДМ ацаніла ў 5.510 еўра. ☝️У дачыненні да жанчыны пачаты адміністрацыйны працэс. Ёй пагражае штраф ад 5,2 да 6 тыс. еўра і канфіскацыя аўтамабіля. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 vsat.lrv.lt