У Літве затрыманы мужчына, які перавозіў тысячу пачкаў беларускіх цыгарэтаў на электраскутары Аб затрыманні ў Шальчынінкайскім раёне 31-гадовага мясцовага жыхара, які перавозіў на электрычным скутары 1.000 пачкаў цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі, паведаміла 2 верасня Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) пры МУС Літвы. Мужчыну спынілі для праверкі на лясной дарозе каля вёскі Дайлідзі, непадалёк ад мяжы з Беларуссю. Цыгарэты былі схаваныя ў двух абматаных поліэтыленавай плёнкай скрутках. Іх кошт з улікам літоўскіх падаткаў быў ацэнены ў 5.510 еўра. Паводле даных САДМ, затрыманы ўжо не аднойчы прыцягваўся да адказнасці за незаконнае абыходжанне з падакцызнымі таварамі. За чарговае парушэнне яму пагражае штраф ад 5.760 да 6.000 еўра. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 VSAT