Беларускія лыжнікі і сноўбардысты змогуць удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах у індывідуальным статусе Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту і сноўборда (FIS) вызначыла ўмовы ўдзелу беларускіх і расійскіх спартсменаў у спаборніцтвах у сезоне-2026/27, паведамляецца ў прэс-рэлізе арганізацыі. Савет FIS, які 1–2 верасня праводзіць пасяджэнне ў швейцарскім Туне, вырашыў, што спартсмены і персанал з Беларусі і Расіі могуць быць дапушчаныя да спаборніцтваў пры ўмове падпісання дэкларацыі аб нейтралітэце, заснаванай на прынцыпах, вызначаных федэрацыяй. Іх выкананне будзе кантралявацца, а за парушэнні прадугледжаныя санкцыі. Удзел будзе дазволены толькі ў індывідуальных спаборніцтвах. Забараняецца выкарыстанне дзяржаўнай сімволікі, у тым ліку сцягоў, гімнаў і формы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VNP 📷 betnews.by