Рост курсу наяўнага долара ў жніўні быў рэкордным з канца 2024 года На 3,96% (з 2,9263 да 3,0423 рубля) вырас за восем месяцаў 2026 года сярэдні курс наяўнага долара ЗША, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз каціровак, якія выстаўляюць галаўныя аддзяленні беларускіх банкаў. У студзені долар патаннеў на 2,92%, у лютым — падаражэў на 0,38%, у сакавіку — на 3,18%, у красавіку — патаннеў на 3,66%, у траўні — падаражэў на 0,16%, у чэрвені — на 2,54%, у ліпені — патаннеў на 0,45%, у жніўні — падаражэў на 4,97%. Гэта стала рэкордным паказчыкам пасля лістапада 2024 года, калі сярэдняя каціроўка наяўнага долара павялічылася на 7,77%. У далейшым паказчык месячнага росту не перавышаў 3,18% (у сакавіку 2026 года). Найбольшае падзенне склала 5,10% (у лютым 2025-га). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pexels.com