Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%322 avg views
Posting 25.0/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
  1. У Мінску машына хуткай дапамогі збіла дзвюх дзяўчат, адна з іх непаўналетняя — яна ў цяжкім стане 1 верасня ля ГЦ "Скала" на вуліцы Прытыцкага аўтамабіль хуткай дапамогі з уключанымі маячкамі збіў дзвюх дзяўчат. Іх даставілі ў бальніцы. Адна з пацярпелых — непаўналетняя, яна ў цяжкім стане з спалучанымі траўмамі, падключана да ШВЛ. У кансіліуме ўдзельнічалі вядучыя дзіцячыя спецыялісты краіны. Стан другой пацыенткі ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці. Сітуацыя на кантролі ў камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама. ✅ Подрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 Камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама

  2. edited

    Зяленскі папярэдзіў авіякампаніі з рэйсамі ў РФ: Дронаў у небе будзе столькі, што з гэтым давядзецца лічыцца Ён адзначыў, што Украіна не нацэльваецца на грамадзянскую авіяцыю, але дронаў у небе Расіі будзе "столькі, што з гэтым давядзецца лічыцца". Украіна загадзя інфармуе аб небяспецы і перадасць дэталі міжнародным арганізацыям. Папярэджанне датычыцца і Беларусі: з Мінска ў РФ выконваецца больш за 10 рэйсаў у Маскву штодня, а таксама рэйсы ў іншыя расійскія гарады. Міжнародныя рэйсы ў Грузію, Турцыю і Егіпет часта пралягаюць праз расійскую прастору. ☝️З-за закрыцця паветранай прасторы 30 жніўня былі затрыманыя шматлікія рэйсы з Мінска. Расія закрывае паветраную прастору праз атакі дронаў, якія запускаюцца ў адказ на расійскія бамбаванні. "Белавія" раней папярэджвала пра змену маршрутаў без указання прычыны. ✅ Подрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 William Hook / unsplash.com

  3. edited

    За восем месяцаў 2026 года МАРГ аштрафаваў парушальнікаў у сферы гандлю і цэнаўтварэння больш як на 341 тыс. рублёў За парушэнні ў гандлі накладзена штрафаў на 105,8 тыс. рублёў, у сферы цэнаўтварэння — на 235,6 тыс. Сярод парушальнікаў — сетка "ДНС" (у 12 з 16 аб'ектаў): адсутнасць цэннікаў, тавары без сертыфікатаў і з пратэрмінаваным тэрмінам прыдатнасці. Таксама выяўлена завышэнне цэн на прадукцыю для бюджэтных арганізацый (СФГ "Дубіца-агра" кампенсавала 88,1 тыс. рублёў) і перавышэнне аптовых надбавак у Гомельскай вобласці. ✅ Подрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"

  4. edited

    РФ працягвае ціснуць на Беларусь, каб прыцягнуць да вайны супраць Украіны, заявіў спікер украінскай памежнай службы Андрэй Дземчанка Ён адзначыў, што Беларусь ужо некалькі гадоў кажа пра стварэнне Паўднёвага аператыўнага камандавання і разгортванне дадатковай брыгады на мяжы з Украінай, аднак нарошчвання сіл у непасрэднай блізкасці да мяжы зараз не фіксуецца. Украіна, паводле яго слоў, умацоўвае абарончыя пазіцыі на паўночным кірунку і гатовая да рэакцыі ў выпадку любых правакацый. Беларусь працягвае падтрымліваць Расію і нарошчваць свае магчымасці, але ўкраінская мяжа цяпер значна лепш умацаваная, чым у 2022 годзе. ✅ Подрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 Архіўнае відэа: медыяцэнтр "Украіна" / стоп-кадр: "Позірк"

  5. Эстонія накіравала ў Латвію новую групу спецыялістаў для дапамогі ў ахове мяжы з Беларуссю Эстонія накіравала чарговую групу з 11 спецыялістаў для дапамогі ў ахове латвійска-беларускай мяжы. Яны будуць патруляваць участкі з найбольш высокім міграцыйным ціскам. Эстонія таксама дае сабак, беспілотнікі і іншае абсталяванне. Мэта місіі — не дапусціць ператварэння міграцыйнага маршруту ў сталы. У жніўні 2026 года краіны ЕС зафіксавалі 1.741 спробу нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі. Міграцыйны крызіс цягнецца з вясны 2021 года. Еўрапейскія краіны лічаць яго "гібрыднай атакай" Мінска і Масквы. Лукашэнка заяўляў, што беларускія памежнікі не будуць спыняць мігрантаў. ✅ Подрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 Сайт урада Латвіі

  6. edited

    Урад на паўгода працягвае забарону на вываз з Беларусі прамтавараў, скарыгаваўшы іх пералік 23 верасня ўводзіцца новае паўгадовае абмежаванне на вываз прамысловых тавараў. У пераліку каля 200 груп тавараў: ад медвырабаў і катлоў да станкоў, акумулятараў, БПЛА і аўтамабіляў. Некаторыя пазіцыі з спісу выключылі — тыя, на якія амаль не было заявак, а таксама тое, што вывозяць для беларускіх кампаній за мяжой. ☝️Гэта ўжо чарговае падаўжэнне забароны. Яе ўпершыню ўвялі ў сакавіку 2022 года пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны і ўвядзення заходніх санкцый. З тых часоў абмежаванне падаўжаюць кожныя паўгода, тлумачачы гэта "недапушчэннем дэфіцыту" на ўнутраным рынку. ✅ Подрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 Ruchindra Gunasekara / unsplash.com

  7. У Мінску шэраг медыцынскіх і навучальных устаноў атрымаў ілжывыя паведамленні пра закладзеную выбухоўку Сапёры праверылі аб’екты — небяспекі не выяўлена. Міліцыя шукае адпраўнікоў. ☝️У лютым пракуратура паведамляла пра чатырохразовы рост ілжывых "мінаванняў" у 2025 годзе. Часцей за ўсё гэта робяць падлеткі — з помсты аднакласнікам або праз наёмных выканаўцаў з-за мяжы. У ліпені крымінальную справу адкрылі супраць 15-гадовага мінчука, які пасварыўся з сябрамі і адправіў у іх школу ліст пра "бомбу". ✅ Подрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 Towfiqu Barbhuiya / unsplash.com

  8. edited

    👆"Аналітыка ад Позірку". На саміце ШАС у Бішкеку Лукашэнка папрактыкаваўся ў антыамерыканскай рыторыцы, але вельмі акуратна. Чаму? Бо хутка ў Мінск прыедзе спецпрадстаўнік Трампа Джон Коўл. "У арсенале "моцных гэтага свету" ўжо не толькі тэхналогіі каляровых рэвалюцый і гібрыднага ўздзеяння. У цяперашні час дэманстратыўна вярнулася прамая масіраваная ваенная агрэсія", — заявіў Лукашэнка. Пуцін быў побач, але камяні ляцелі не ў яго агарод. Лукашэнка падакараў лідараў ШАС за недахоп ініцыятывы: "І насельніцтва ў нас вялікае, і рэсурсы ў нас каласальныя, а канкрэтных спраў у нас няшмат". Шматпалярны свет для Лукашэнкі — гэта антызаходні манеўр і спроба збалансаваць залежнасць ад Масквы. Але ШАС — друзлая структура. І амерыканскі трэк яму патрэбны, адзначае палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскi ў матэрыяле для @pozirkonline 🗝 Без VPN #аналітыка_позірку

  9. edited

    Прэм'еру Тога прапанавана правесці ў Беларусі сумесны бізнес-форум Аляксандр Лукашэнка запрасіў тагалезскі бізнес пазнаёміцца з беларускай эканомікай і заявіў аб гатоўнасці да супрацы ў высокіх тэхналогіях, медыцыне, адукацыі, банкаўскай сферы, пастаўках тэхнікі і сельгасабсталявання. Лукашэнка падкрэсліў цікавасць да сумеснай распрацоўкі фасфарытаў і будаўніцтва завода ўгнаенняў. ☝️Краіны не маюць амбасадаў на тэрыторыі адна адной. Урад Беларусі плануе да 2030 года павялічыць экспарт у Афрыку да 1,5 млрд долараў і стварыць "апорныя пункты" на кантыненце. ✅ Подрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 SebEsteban / wikimedia.org

  10. edited

    Лукашэнка канстатаваў зніжэнне тавараабароту Беларусі з Пакістанам у 2025 годзе Ён адзначыў, што ў жніўні 2026-га "хрухі ёсць", і выказаў спадзяванне на актывізацыю супрацы ў наступным годзе. Бакі абмеркавалі супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, высокіх тэхналогіях і падрыхтоўцы кадраў. Лукашэнка запрасіў пакістанскага прэм'ера ў Беларусь і паабяцаў наведаць яго краіну. ☝️У красавіку 2025 года Лукашэнка заявіў аб гатоўнасці прыняць 100–150 тыс. пакістанскіх спецыялістаў. У жніўні ім было прапанавана 25 новых вакансій у Беларусі, але агульная колькасць прапаноў скарацілася са 166 да 121. ✅ Подрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 hunzaexplorers.com

  11. edited

    Беларускай эканоміцы трэба "смела асвойваць новыя сусветныя трэнды", лічыць намеснік кіраўніка Нацбанка Першы намеснік старшыні Нацыянальнага банка Аляксандр Ягораў заявіў, што старыя механізмы "простага нарошчвання аб'ёмаў" больш не працуюць. Каб забяспечыць рост на 3% штогод, эканоміка павінна працаваць больш эфектыўна і смела ўкараняць штучны інтэлект, лічбавыя сэрвісы, аўтаматызацыю і біятэхналогіі. Ён адзначыў, што Беларусі не трэба "вынаходзіць ровар нанава", бо ў краіны ўжо ёсць моцная база — АПК забяспечвае харчовую бяспеку і экспарт, а ІТ-сектар стварае высокі дададзены кошт. Іх спалучэнне з новымі тэхналогіямі зробіць прадукцыю канкурэнтаздольнай. За студзень—ліпень 2026 года беларускі ВУП вырас на 2,1% да аналагічнага перыяду 2025 года. Прагноз на год — 2,8%. У 2025 годзе рост склаў 1,3% пры плане 4,1%. ✅ Подрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 трактор.бел

  12. edited

    Змешчаны пад варту 18-гадовы жыхар Магілёўскага раёна, які п'яным вёз пяцёх падлеткаў і трапіў у ДТЗ 25 жніўня ў стане алкагольнага ап'янення за рулём "Пежо 307" ён перавозіў пяцёх непаўналетніх пасажыраў і трапіў у ДТЗ. Адна з пасажырак — 16-гадовая дзяўчына, яна атрымала цяжкую чэрапна-мазгавую траўму, пералом чэрапа і была шпіталізавана. Кіроўца не меў дастатковых навыкаў кіравання (стаж — тры месяцы) і перавышаў хуткасць. Яму інкрымінуецца парушэнне ПДР у стане ап'янення, што пацягнула цяжкае цялеснае пашкоджанне. ☝️Паводле статыстыкі, у 2025 годзе колькасць ДТЗ у Беларусі знізілася на 5,5%, загінулых — на 1,8%, траўмаваных — на 8,4%. ✅ Подрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 Marco Chilese / unsplash.com

  13. Amnesty International запатрабавала ад уладаў Беларусі спыніць пераслед за сувязь з ЕГУ Арганізацыя заклікала спыніць кампанію пераследу і зняць з Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта "абсурднае кляймо экстрэмісцкай арганізацыі". Паводле заявы, пераслед больш не абмяжоўваецца студэнтамі — ён закранае іх родзічаў у Беларусі, якія падвяргаюцца ператрусам, допытам і пагрозам. ☝️ЕГУ быў прызнаны "экстрэмісцкай арганізацыяй" у красавіку. Літоўскі МЗС назваў гэта беспрэцэдэнтным парушэннем міжнароднага права. Каля 100 студэнтаў пакінулі вучобу пасля гэтага рашэння. Вядома пра дзясяткі ператрусаў у студэнтаў, выпускнікоў і іх сваякоў. ✅ Подрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 en.ehuniversity.lt

  14. У Пастаўскім раёне патануў пажылы рыбак Цела мужчыны 1956 года нараджэння выявілі ў вадаёме паміж вёскамі Рудзевічы і Навасёлкі. Рыбак пайшоў на рыбалку 31 жніўня каля 14 гадзін і не вярнуўся. На наступны дзень жонка заявіла ў міліцыю аб знікненні. ☝️Паводле статыстыкі, за 2021–2025 гады ў Беларусі патанула 1.984 чалавекі, у тым ліку 132 дзіцяці. У 2025-м — 282 (12 дзяцей). Большасць няшчасных выпадкаў адбываюцца ў купальны сезон, і амаль 60% патанулых знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. ✅ Подрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 zhodinonews.by

  15. У Латвіі набыла моц забарона на імпарт друкаванай прадукцыі і шэрагу спажывецкіх тавараў з Беларусі і РФ Правілы, якія прадугледжваюць забарону на імпарт шэрагу прамысловых тавараў з Беларусі і Расіі, а таксама тавараў беларускага і расійскага паходжання, якія ўвозяцца з трэціх краін, набылі моц 1 верасня 2026 года ў Латвіі. Паводле інфармацыі Кабінета міністраў гэтай балтыйскай дзяржавы, урад зацвердзіў правілы, падрыхтаваныя Міністэрствам замежных спраў, на пасяджэнні 25 жніўня. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"

  16. Лукашенко обвинил “сильных мира сего“ в использовании военной агрессии “В арсенале “сильных мира сего“ уже не только технологии цветных революций и гибридного воздействия. В настоящее время демонстративно вернулась прямая массированная военная агрессия“, — заявил Александр Лукашенко на заседании Совета глав государств — членов Шанхайской организации сотрудничества (ШОС) в Бишкеке 1 сентября (цитата по госСМИ). При этом он не уточнил, кого имеет в виду. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 TV and Radio Company of Belarus via AP

  17. Долар зноў падаражэў і другі дзень запар трымаецца на рэкордным за 16 месяцаў узроўні Амерыканская, адзіная еўрапейская, а таксама кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 1 верасня 2026 года. Курс долара вырас да 3,0629 рубля (+0,17%; +0,0051). Напярэдадні ён павялічыўся на 0,6%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 kommersant

  18. edited

    Вяртанне ў Беларусь "нясе велізарную рызыку" для Пачобута — намеснік кіраўніка МУС Польшчы Пра гэта 1 верасня ў інтэрв'ю польскаму радыё RMF FM заявіў намеснік кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Чэслаў Мрочак. Паводле прадстаўніка ведамства, ён паважае асабістае рашэнне Пачобута, "але з пункту гледжання адносінаў з беларускім рэжымам гэта цяжкае становішча для Польшчы". На думку Мрочака, пасля многіх гадоў у зняволенні "існуе рызыка таго, што Пачобут зноў можа трапіць туды". Разам з тым ён падкрэсліў, што Варшава "не будзе адчуваць сябе вызваленай ад абавязку абараняць" актывіста ў выпадку яго вяртання на радзіму. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"

  19. Продолжает снижаться количество прибывающих в Беларусь граждан Украины В августе 2026 года в Беларусь прибыло 4.944 гражданина Украины, сообщает пресс-служба Государственного пограничного комитета. В июле, как заявляло ведомство, их было 6.302, в июне — 7.669. Таким образом, за последний месяц лета по сравнению с первым их количество уменьшилось более чем в 1,5 раза. Непосредственно через украинско-белорусскую границу в августе проследовало 10 человек (в июле — три, в июне — семь), транзитом через Польшу — 4.135 (5.393; 6.722 соответственно), Литву — 766 (859; 873), Латвию — 33 (47; 67). ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 ТАСС

  20. Польша продлила еще на три месяца действие буферной зоны на границе с Беларусью Действие буферной зоны на польско-белорусской границе продлено еще на три месяца — с 1 сентября по 29 ноября 2026 года, сообщает Министерство внутренних дел и администрации Польши (МВДиА). Восьмое продление действия буферной зоны ведомство обосновало “необходимостью поддержания максимальной оперативной готовности, а также высокой эффективности охраны границы“. В министерстве в очередной раз напомнили об “инвестировании значительной суммы“ (почти 3 млрд злотых; более 800 млн долларов) в развитие различных видов укреплений на восточной границе и создание “современной системы обнаружения дронов“. ✅ Подробности 🗝 Без VNP 📷 Пограничная охрана Польши

  21. Older posts