Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR)11.8%322 avg views
Posting25.0/daylast 3 hours ago
Reactions per 1K views10.0👍 👎 ❤
Долар, еўра і юань падаражэлі на першых біржавых таргах тыдня
📈 Каціроўка долара вырасла да 2,982 (+0,22%), еўра — да 3,4811 рубля (+0,22%), юаня — да 4,4517 за 10 (+0,26%).
📉 Расійскі рубель патаннеў да 3,5955 за 100 (-0,11%).
☝️На мінулым працоўным тыдні курс долара знізіўся на 0,5%, за сёлета ў студзені—ліпені — вырас на 0,37%.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VNP
📷 Ілюстрацыйнае фота: JustStartInvesting / unsplash.com
Чарговае спыненне працы аднаго з блокаў БелАЭС запланаванае на снежань
Гэта будзе зроблена “для выканання рэгламентных аперацый”, заявіў намеснік галоўнага інжынера станцыі Яўген Боцька.
Другі блок БелАЭС быў адключаны ад сеткі 26 ліпеня — 4 жніўня. Прэс-служба ядзернага энергетычнага аб’екта на пачатку гэтага перыяду паведаміла, што спыненне звязанае з правядзеннем “дыягнастычных мерапрыемстваў электратэхнічнага абсталявання”.
☝️Энергаблокі станцыі час ад часу адключаюцца ад сеткі па розных прычынах. Напрыклад, першы блок адключаўся 27 красавіка 2026 года, гэта тлумачылася “прафілактычнымі работамі на абсталяванні”. Аб’ект не выдаваў электрычнасць у энергасістэму 10 дзён.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VNP
📷 Ілюстрацыйнае фота: прэс-служба БелАЭС
edited
Прэм’ер Арменіі заявіў, што будзе рады выключэнню краіны з АДКБ, выказаўся па тэрмінах рэферэндуму пра членства ў ЕС
Арменія не плануе вяртацца ў Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы і будзе радая, калі Ерэван выключаць з яе. Пра гэта, паводле News.am, заявіў прэм’ер-міністр краіны Нікол Пашынян на пасяджэнні парламента.
Палітык таксама дадаў, што Арменія мае намер у найбліжэйшы час распачаць працэс падачы заяўкі на членства ў Еўрапейскім саюзе.
Пры гэтым ён падтрымаў сумесную заяву Аляксандра Лукашэнкі, Уладзіміра Пуціна, Касым-Жамарта Такаева і Садыра Жапарава, якія выступілі за неабходнасць правядзення ў Арменіі ўсенароднага рэферэндуму па пытанні ўступлення ў ЕС або захавання членства ў ЕАЭС.
“Мы ўспрымаем гэта як сяброўскі жэст, які высока цэнім, і я ўпэўнены, што такі рэферэндум у Арменіі абавязкова адбудзецца”, — сказаў Пашынян.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VNP
📷 Архіўнае відэа: трансляцыя Капенгагенскага саміту за дэмакратыю / стоп-кадр: "Позірк"
edited
Падазраваны ў нападзе на сталічную ювелірную краму быў затрыманы ў аўтобусе па дарозе ў Санкт-Пецярбург
Затрыманне адбылося ў Аршанскім раёне, паведаміў прадстаўнік крымінальнай міліцыі МУС Беларусі Аляксандр Копішаў.
У сувязі з тым, што падазраваны мог быць узброены і паспрабаваць, напрыклад, захапіць закладнікаў, яго затрымлівалі супрацоўнікі антытэрарыстычнага спецпадраздзялення "Алмаз".
☝️Асоба мужчыны была ўстаноўлена пасля таго, як на гарышчы дома на вуліцы Каліноўскага, дзе ён, як заяўляецца, хаваўся пасля рабавання, былі выяўленыя яго красоўкі і медыцынская маска. Была аператыўна праведзеная судова-генетычная экспертыза слядоў на медыцынскай масцы і устаноўлены генатып мужчыны.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VNP
📷 Ілюстрацыя: прэс-служба МУС
edited
У Беларусі правяраюць баявую гатоўнасць артылерыйскай брыгады з улікам “досведу ваенных канфліктаў ва Украіне і Іране”
Распараджэнне на выкананне навучальна-баявых задач “адной з артылерыйскіх брыгад Узброеных сіл цэнтральнага падпарадкавання” уручыў міністру абароны Віктару Хрэніну дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.
"У адрозненне ад папярэдняй праверкі, дзе распараджэнні ўручаліся непасрэдна камандзірам вайсковых часцей, асаблівасцю цяперашняга кантролю з’яўляецца праверка функцыянавання ўсёй вертыкалі кіравання ад міністра абароны да камандзіра асобнага падраздзялення", — заявіў Вальфовіч.
Дзяржсакратар Савета бяспекі адзначыў, што мэтай мерапрыемстваў з’яўляецца вывучэнне таго, “ці выпраўленыя недахопы, выяўленыя падчас папярэдняй праверкі”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VNP
📷 Прэс-служба Мінабароны
У Брэсцкай вобласці ў чарговы раз пройдзе праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва
Тэставанне плануецца правесці заўтра з 12:00 да 13:00. "Падчас праверкі будуць уключацца электрасірэны, пройдзе перахоп УКХ-FM-вяшчання на тэрыторыі вобласці", — традыцыйна адзначыла прэс-служба МНС.
☝️Брэсцкая вобласць, якая мяжуе з Украінай і Польшчай, з'яўляецца лідарам па колькасці праверак сістэмы апавяшчэння ў 2026 годзе. Раней сігнал трывогі правяралі 13 і 27 студзеня, 10 і 24 лютага, 10 і 24 сакавіка, 14 і 28 красавіка, 12 і 26 мая, 9 чэрвеня, 14 і 28 ліпеня, а таксама 11 жніўня.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VNP
📷 Ілюстрацыйнае фота: news9.com
edited
Лукашенко констатировал снижение товарооборота с Архангельской областью РФ в три раза
“Что касается сотрудничества, надо честно признать, что мы с вами в торговле понизили планку значительно <...>. Мы имели примерно в три раз выше товарооборот, чем сейчас“, — заявил Александр Лукашенко на встрече в Минске с губернатором субъекта РФ Александром Цыбульским.
По мнению Лукашенко, Беларусь и Архангельская область могли бы “успешно сотрудничать“ в области лесной, горной промышленности, производства пассажирского транспорта, лифтостроения. Беларусь, с его слов, готова поставлять продовольствие, а также “подставить свое плечо“ в плане образования и науки.
✅ Подробности 🗝 Без VNP
📷 Архангельск. Иллюстративное фото: Aleksandr K / unsplash.com
edited
Ад пачатку жніўня зніжаецца штотыднёвая колькасць бязвізавых наведвальнікаў Беларусі — жыхароў еўрапейскіх краін
З 17 па 23 жніўня ў Беларусь у бязвізавым парадку ўехала 6.267 жыхароў еўрапейскіх дзяржаў, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Дзяржпагранкамітэта.
Для параўнання: з 3 па 9 жніўня ў бязвізавым парадку ў краіну ўехала 7.344 такіх госця, з 10 па 16 жніўня — 7.213.
☝️Для жыхароў Літвы і Латвіі бязвізавы рэжым дзейнічае з 15 красавіка 2022 года, Польшчы — з 1 ліпеня таго ж года, яшчэ 35 краін Еўропы — з 19 ліпеня 2024-га.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VNP
📷 Ілюстрацыйнае фота: прэс-служба Дзяржпагранкамітэта
edited
Памежнікі Літвы перахапілі два дроны з беларускімі цыгарэтамі
Першы беспілотнік быў выяўлены 19 жніўня ля вёскі Васюнай у Швянчонскім раёне. Да апарата была прымацаваная скрынка з 500 пачкамі цыгарэт Minsk City MS з беларускімі акцызнымі маркамі. Кошт грузу з улікам літоўскіх падаткаў склаў 2.730 еўра, паведаміла напрыканцы мінулага тыдня Служба аховы дзяржаўнай мяжы. Памежнікі затрымалі двух чалавек, якія прыйшлі па кантрабанду. Абодвум пагражаюць штрафы — ад 5.200 да 6.000 еўра.
Другі дрон памежнікі прызямлілі позна ўвечары 18 жніўня ў Шальчынінкскім раёне.
☝️Ад пачатку года літоўскія памежнікі перахапілі 44 дроны кантрабандыстаў. За ўвесь 2025 год іх было 59, у 2024-м — 54.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VNP
📷 САДМ Літвы
edited
Турчын накіраваўся ў РФ абмяркоўваць з кіраўніком “Газпрама” пытанні “перспектыўнай супрацы”
Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын 24 жніўня накіраваўся ў Санкт-Пецярбург, дзе, як запланавана, адбудзецца яго сустрэча са старшынёй праўлення расійскага ПАТ “Газпрам” Аляксеем Мілерам.
9 кастрычніка 2025 года на “Пецярбургскім міжнародным газавым форуме” намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Віктар Каранкевіч і Мілер падпісалі дарожную карту супрацы да 2030 года. Тады прэс-служба Савета міністраў паведаміла, што дакумент скіраваны на “развіццё ўзаемадзеяння ў паліўна-энергетычнай і прамысловай сферах”.
☝️З 2023 года да канца 2025-га цана на расійскі газ для Беларусі складала 128,5 долара за тысячу кубаметраў, з разлікам у расійскіх рублях. Афіцыйнай інфармацыі пра цану на паліва з 2026 года няма, аднак, мяркуючы па ўсім, яна застаецца на тым жа ўзроўні.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VNP
📷 vesti.lv
edited
Сапраўдная Беларусь знаходзіцца на баку Украіны — Ціханоўская
Сапраўдная Беларусь — гэта не Аляксандр Лукашэнка, які надаў беларускую зямлю Расіі для нападу на Украіну, не яго “прапаганда, генералы”, а беларусы, якія “выбралі свабоду і сталі побач з Украінай”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, віншуючы 24 жніўня ўкраінскі народ і прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага з Днём незалежнасці.
У пацвярджэнне сваёй думкі палітык звярнула ўвагу на тое, што
“беларускія дабраахвотнікі ваююць за Украіну са зброяй у руках; беларускія партызаны спыняюць расійскія вайсковыя эшалоны; валанцёры ратуюць жыцці, збіраюць на машыны, дроны і медыцынскую дапамогу; беларуская дыяспара дапамагае Украіне па ўсім свеце”.
Ціханоўская запэўніла, што беларускія дэмакратычныя сілы будуць “рабіць усё, што ад іх залежыць, каб дапамагаць Украіне перамагчы”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VNP
📷 Святлана Ціханоўская ў Кіеве (травень 2026 года). Архіўнае фота: "Позірк"
edited
Лукашэнка лічыць, што будучыя пакаленні беларусаў і ўкраінцаў захаваюць “спрадвечныя сяброўскія сувязі”
Пра гэта палітык выказаўся, віншуючы 24 жніўня народ Украіны з Днём незалежнасці.
“Гістарычныя лёсы беларускага і ўкраінскага народаў шчыльна пераплеценыя. Нашыя нацыі звязваюць адвечныя традыцыі, памяць пра агульныя перамогі і цяжкія выпрабаванні”, — гаворыцца ў пасланні, апублікаваным прэс-службай Лукашэнкі.
Віншаванне накіраванае на фоне расійскай агрэсіі ў дачыненні да Украіны, якая цягнецца з 24 лютага 2022 года і якую падтрымлівае афіцыйны Мінск.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VNP
📷 magnific.com
edited
ЕАБР абнавіў прагноз па ВУП Беларусі: Пры адсутнасці новых шокаў можа скласці больш за 2% па выніках 2026 года
“Пры адсутнасці новых шокаў рост эканомікі Беларусі можа перавысіць наш прагноз і скласці больш за 2% па выніках 2026 года”, — гаворыцца у свежым штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця.
Аналітыкі банка звярнулі ўвагу, што ў студзені — ліпені эканоміка краіны ў гадавым вымярэнні вырасла на 2,1% — “пасля 1,5% год да года ў студзені — чэрвені”.
☝️На пачатку жніўня ЕАБР ужо абнаўляў свой прагноз па ВУП Беларусі, пагадзіўшыся, што гэты паказчык можа перавысіць 1,5% па выніках года. У чэрвені банк прагназаваў рост беларускай эканомікі ў 2026 годзе на ўзроўні 1,3%.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VNP
📷 rawpixel / magnific.com
edited
Мінэнерга адрапартавала аб аднаўленні энергазабеспячэння ўсіх населеных пунктаў, але больш за 40 спажыўцоў яшчэ былі без святла
Да 22 гадзін 22 хвілін 23 жніўня электразабеспячэнне ўсіх населеных пунктаў Беларусі адноўлена, паведаміла Міністэрства энергетыкі.
Пры гэтым усё яшчэ былі задзейнічаныя дзве дызель-генератарныя ўстаноўкі замест стацыянарнай сеткі і вялася адпрацоўка 41 заяўкі спажыўцоў у сетках 0,4 кВ”.
☝️Паводле інфармацыі Мінэнерга, за час учорашняй непагадзі, які прынёс цыклон “Прыска”, парушэнне электразабеспячэння фіксавалася “больш чым у 889 населеных пунктах”. Для ліквідацыі наступстваў стыхіі было задзейнічана “каля 397 аварыйных брыгад”, 471 адзінка тэхнікі, 52 дызель-генератарныя ўстаноўкі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VNP
📷 "Брэстэнерга"
МНС ліквідавала пажар на торфабрыкетным заводзе ў Старобіне
Інфармацыя аб задымленні на заводзе паступіла ў ведамства 23 жніўня. “Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў МНС было выяўлена задымленне на чацвёртым паверсе вытворчага будынка. Падчас выведкі ўстаноўлена, што адбылося загаранне адкладаў тарфянога пылу”, — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
На месцы пажару працавалі восем аўтацыстэрнаў, была задзейнічана адна аўталесніца.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VNP
📷 Відэа: МНС / стоп-кадр: "Позірк"
edited
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 24 жніўня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️Анлайн-гутарка з Лявонам Баршчэўскім пра незалежнасць (ютуб-канал), 20:00 па беларускім часе
▪️Выстава "Жар і холад металу. Аправа веткаўскай іконы" ў Мінску (Нацыянальны мастацкі музей, выставачны корпус, К. Маркса, 24, 10:00)
▪️ Канцэрт Classics of Pop у Познані (MY pod sceną, 27 Grudnia 8/10), 20:00, 80 злотых.
▪️Фотавыстава "Таямніцы дзікага памежжа" (Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна, асноўная зала / выставачная прастора, вул. Гікалы, 4, 12.00)
edited
🌙 Галоўныя навіны 17—23 жніўня:
💶 Долар упершыню за пяць месяцаў пераадолеў мяжу тры рублі
🥷Пад рэпрэсіі па "справе ЕГУ" трапіла не менш за 175 чалавек
💸 Долар падаражэў на біржавых таргах, курс рекордны за апошнія 10 месяцаў.
⛓️ Літоўскі бізнесмен затрыманы ў Беларусі.
⛔️ Да ліпеньскага пакета санкцый ЕС далучылася восем краін.
↔️ Украіна і Расія правялі дзявяты сёлета абмен ваеннапалоннымі на тэрыторыі Беларусі.
👩🏻💼 Ціханоўская падзякавала Сібігу за "прынцыповую падтрымку дэмакратычнай Беларусі".
👤 У “спіс экстрэмістаў” дададзена пяць чалавек — у іх ліку музыка Міхалок і двое палітвязняў
🌐 У Мінску адкрылася амбасада М'янмы
❌ Беларусь закрывае амбасаду ў Фінляндыі
📢 Над Гомелем, верагодна, зноў лёталі беспілотнікі РФ — "Флагшток"
🏅 Бяляцкі ўдастоены ўзнагароды NED — медаля “За заслугі перад дэмакратыяй”
🖕 Вызвалены магілёўскі журналіст Яўген Глушкоў, ён шпіталізаваны
🕯 Адбылося развітанне з Аляксандрам Мілінкевічам
📹 крыніца — "Трэдс". Коні і моцны вецер у Налібоцкай пушчы
У Мінскай вобласці без электразабеспячэння застаюцца пяць населеных пунктаў
Аб гэтым паведамляе прадпрыемства “Мінскэнерга”.
Гаворка пра населеныя пункты Мінскага і Вілейскага раёнаў, там “ідзе актыўная аварыйна‑аднаўленчая праца”, гаворыцца ў паведамленні.
“Працы па аднаўленні электразабеспячэння працягваюцца без перапынку — энергетыкі працавалі ўсю ноч і працягваюць працаваць у кругласутачным рэжыме”,
— адзначае “Мінскэнерга”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VNP
📷 “Мінскэнерга”
edited
Жыхар Аршанскага раёна затрыманы за незаконную перавозку 1,5 тоны каляровага металу
Аб затрыманні кіроўцы за незаконную перавозку металу паведамляе ДАІ Мінскай вобласці.
Адзначаецца, што 22 жніўня каля 21:45 супрацоўнікі ДАІ спынілі ў Барысаўскім раёне, на 462-м км аўтадарогі М-1 Брэст — Мінск — мяжа РФ, мікрааўтобус “Фіят”.
“За рулём знаходзіўся 40-гадовы жыхар Аршанскага раёна. Пры аглядзе транспартнага сродку інспектары выявілі каля 1,5 тоны лому каляровых металаў. Суправаджальных дакументаў на груз мужчына не меў”,
— гаворыцца ў паведамленні.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Espacio Furgo
edited
Суд Мінскага раёна прыгаварыў 45-гадовага мужчыну да 4 гадоў калоніі за п’янае кіраванне, якое прывяло да смерці яго 74-гадовага бацькі
Аварыя здарылася ў лістападзе 2025 года пад Самахвалавічамі. На заснежанай дарозе аўтамабіль занесла, ён выехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. Бацька кіроўцы памёр у рэанімацыі праз пяць гадзін.
Таксама мужчыну на 8 гадоў пазбавілі права кіраваць аўтамабілем і прызначылі прымусовае лячэнне ад алкагалізму.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 УУС Мінскага аблвыканкама