Сапраўдная Беларусь знаходзіцца на баку Украіны — Ціханоўская Сапраўдная Беларусь — гэта не Аляксандр Лукашэнка, які надаў беларускую зямлю Расіі для нападу на Украіну, не яго “прапаганда, генералы”, а беларусы, якія “выбралі свабоду і сталі побач з Украінай”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, віншуючы 24 жніўня ўкраінскі народ і прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага з Днём незалежнасці. У пацвярджэнне сваёй думкі палітык звярнула ўвагу на тое, што “беларускія дабраахвотнікі ваююць за Украіну са зброяй у руках; беларускія партызаны спыняюць расійскія вайсковыя эшалоны; валанцёры ратуюць жыцці, збіраюць на машыны, дроны і медыцынскую дапамогу; беларуская дыяспара дапамагае Украіне па ўсім свеце”. Ціханоўская запэўніла, што беларускія дэмакратычныя сілы будуць “рабіць усё, што ад іх залежыць, каб дапамагаць Украіне перамагчы”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VNP 📷 Святлана Ціханоўская ў Кіеве (травень 2026 года). Архіўнае фота: "Позірк"