Турчын накіраваўся ў РФ абмяркоўваць з кіраўніком “Газпрама” пытанні “перспектыўнай супрацы” Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын 24 жніўня накіраваўся ў Санкт-Пецярбург, дзе, як запланавана, адбудзецца яго сустрэча са старшынёй праўлення расійскага ПАТ “Газпрам” Аляксеем Мілерам. 9 кастрычніка 2025 года на “Пецярбургскім міжнародным газавым форуме” намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Віктар Каранкевіч і Мілер падпісалі дарожную карту супрацы да 2030 года. Тады прэс-служба Савета міністраў паведаміла, што дакумент скіраваны на “развіццё ўзаемадзеяння ў паліўна-энергетычнай і прамысловай сферах”. ☝️З 2023 года да канца 2025-га цана на расійскі газ для Беларусі складала 128,5 долара за тысячу кубаметраў, з разлікам у расійскіх рублях. Афіцыйнай інфармацыі пра цану на паліва з 2026 года няма, аднак, мяркуючы па ўсім, яна застаецца на тым жа ўзроўні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VNP 📷 vesti.lv