Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR)11.8%322 avg views
Posting25.0/daylast 3 hours ago
Reactions per 1K views10.0👍 👎 ❤
На вучэннях у Кітаі вайскоўцы ССА “ўдасканальваюць навыкі штурмавых дзеянняў”
Пра чарговы этап вучэнняў “Імклівы арол — 2026” паведамляе Міністэрства абароны.
У рамках гэтага этапу, як адзначаецца, “воінскія кантынгенты Беларусі і Кітая ўдасканальваюць навыкі штурмавых дзеянняў”.
“Асаблівую ўвагу зводныя падраздзяленні надаюць выведцы будынкаў, заняццю хованак і прасоўванню ўглыб забудовы ва ўмовах судотыку з умоўным праціўнікам. Таксама вайскоўцы адточваюць навыкі па агнявой падрыхтоўцы”,
— гаворыцца ў паведамленні.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷Мінабароны
edited
З пачатку года ў ДТЗ загінула 16 непаўналетніх
245 атрымалі траўмы, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.
Адзначаецца, што ў сувязі з пачаткам навучальнага года з 25 жніўня па 5 верасня ў Беларусі пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага — дзеці!”, закліканае “павысіць узровень адказнасці бацькоў і кіроўцаў за бяспеку непаўналетніх на дарозе”.
У гэтыя дні, як заяўляе ведамства, у светлы час сутак кіроўцам неабходна перасоўвацца з уключанымі дзённымі хадавымі агнямі або блізкім святлом фар.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Гомельскія ведамасці"
edited
На поўдні Беларусі тушаць лясны пажар, Мінлясгас сцвярджае, што агонь перакінуўся з тэрыторыі Украіны
Работнікі лясгасаў Гомельскай вобласці ліквідуюць 23 жніўня трансгранічны пажар, паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі.
Адзначаецца, што ў тушэнні пажару ўдзельнічаюць супрацоўнікі трох лясгасаў — Ельскага, Мазырскага вопытнага і Лельчыцкага.
Паводле сцвярджэння Мінлясгаса, узгаранне ўзнікла “ў выніку пераходу агню з тэрыторыі Украіны”.
“Ужо з раніцы работнікі Ельскага лясгаса зафіксавалі ўзгаранне ў лясным фондзе недалёка ад беларускай тэрыторыі. Дзякуючы таму, што назіранне ажыццяўлялася ў пастаянным рэжыме, адбылася аператыўная рэакцыя на трансгранічны пажар”,
— гаворыцца ў паведамленні.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Мінлясгас
У Мінскай вобласці без электразабеспячэння застаюцца пяць населеных пунктаў
Аб гэтым паведамляе прадпрыемства “Мінскэнерга”.
Гаворка пра населеныя пункты Мінскага і Вілейскага раёнаў, там “ідзе актыўная аварыйна‑аднаўленчая праца”, гаворыцца ў паведамленні.
“Працы па аднаўленні электразабеспячэння працягваюцца без перапынку — энергетыкі працавалі ўсю ноч і працягваюць працаваць у кругласутачным рэжыме”,
— адзначае “Мінскэнерга”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷БеЛТА
edited
Тры пенсіянеры загінулі на пажары ў Слуцкім раёне
Аб гэтым паведаміў Следчы камітэт.
Трагедыя здарылася ўвечары 22 жніўня ў вёсцы Гольчычы. Пры тушэнні агню работнікі МНС знайшлі целы 61-гадовай гаспадыні жылля, яе 66-гадовай сястры і іх 63-гадовага знаёмага.
“Разглядаецца некалькі версій узнікнення пажару, асноўная з якіх — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулыя вялі асацыяльны лад жыцця і раней неаднаразова траплялі ў поле зроку праваахоўнікаў”,
— гаворыцца ў паведамленні.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
За тыдзень колькасць вакансій для замежнікаў павялічылася амаль на 5% — даныя дзяржслужбы занятасці
14.576 вакансій адкрыта на 23 жніўня 2026 года для замежных грамадзян на партале Дзяржаўнай службы занятасці.
Раней “Позірк” паведамляў, што на 16 жніўня такіх вакансій на сайце дзяржслужбы было 13.912.
За сем дзён, як вынікае з прыведзеных лічбаў, колькасць вакансій для замежнікаў павялічылася на 664 (+4,8%).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Мінск-Навіны"
edited
☝️“Аналітыка ад Позірку”. Спецпасланнік Дональда Трампа Джон Коўл спадзяецца, што ў “самы бліжэйшы час” будзе вызваленая новая вялікая група беларускіх палітвязняў. Публічна ён распавядае пра свае сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам праз жарты, гарэлку і асабістыя размовы.
Аднак за гэтай вонкавай лёгкасцю, верагодна, хаваюцца складаныя перамовы. Мінск гандлюецца за кожнае наступнае вызваленне, а Лукашэнка чакае ад ЗША далейшага змякчэння санкцый, вяртання амерыканскай дыпламатычнай прысутнасці і вырашэння іншых пытанняў.
Пры гэтым галоўная праблема застаецца нязменнай — рэпрэсіі. Лукашэнка наўрад ці гатовы рэальна змяняць сістэму, якая трымаецца на страху. Але, нягледзячы на гэта, кантакты з Вашынгтонам ужо прывялі да вызвалення сотняў палітвязняў.
Чаму Коўл апісвае перамовы менавіта так і ці сапраўды новая група палітвязняў выйдзе на волю — у матэрыяле палітычнага аналітыка Аляксандра Класкоўскага для @pozirkonline.
🗝 Без VPN
#аналітыка_позірку
Затрыманы падазраваны ў рабаванні ювелірнай крамы ў Мінску
Міністэрства ўнутраных спраў паведаміла 23 жніўня аб затрыманні падазраванага ў разбойным нападзе на ювелірную краму ў Мінску.
“Зладжаная праца падраздзяленняў міліцыі дазволіла на працягу сутак высветліць асобу нападніка. Ім аказаўся 34-гадовы мінчанін, які спрабаваў збегчы за мяжу разам з выкрадзенымі ювелірнымі вырабамі”,
— адзначыла ведамства.
Следчы камітэт паведаміў аб узбуджэнні крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 207 КК (разбой, здзейснены з мэтай завалодання маёмасцю ў буйным памеры).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 МУС
edited
За суткі МНС зафіксавала амаль 500 выпадкаў падзення дрэў праз непагадзь, пашкоджана 15 аўтамабіляў
Аб ліквідацыі наступстваў непагадзі паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паводле звестак ведамства, з прычыны моцнага ветру да 24 м/с у Гродзенскай вобласці пашкоджаныя дахі 1 жылога дома, 8 сельскагаспадарчых і 2 адміністрацыйных будынкаў, у Мінскай вобласці — 1 жылога дома і 2 сельскагаспадарчых будынкаў.
Зафіксавана 488 выпадкаў падзення дрэў: у Брэсцкай вобласці — 27, Віцебскай — 59, Гродзенскай — 134, Мінскай — 233, Магілёўскай — 8, у Мінску — 27.
Дрэвамі пашкоджана 15 легкавых аўтамабіляў: у Брэсцкай вобласці — 2, Гродзенскай — 3, Віцебскай — 4, Мінскай — 4, Мінску — 2.
Работнікамі МНС і іншых арганізацый праводзіліся работы па распілоўцы і ўборцы паваленых дрэў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Мінэнерга
edited
ДТЗ у Магілёве — аўтамабіль урэзаўся ў слуп, загінуў 60-гадовы кіроўца
Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Аварыя здарылася 22 жніўня каля 21:00. 60-гадовы кіроўца “Пежо” рухаўся па Віцебскім праспекце каля дома №4, выехаў за межы праезнай часткі, дзе “здзейсніў наезд на светлавую апору, у выніку чаго аўтамабіль перакуліўся”.
“Мужчына загінуў на месцы аварыі. Паводле папярэдняй інфармацыі, на момант ДТЗ ён не быў прышпілены рамянём бяспекі”,
— гаворыцца ў паведамленні.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 УУС Магілёўскага аблвыканкама
Амаль па ўсёй Беларусі дазволена свабодна наведваць лясы
Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі. Забаронаў няма ні ў адным раёне.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 https://1prof.by
edited
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 23 жніўня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️️Фэст святога Барталамея ў Вільнюсе (09:00 — 13:00), касцёл св. Барталамея (Užupio g. 17A)
▪️Сямейны фестываль "Я радуюся мне!" у Варшаве (12:00 — 16:00), ARTHOUSE Kołowa (ul. Kołowa 24)
▪️Канцэрт да Дня незалежнасці Беларусі ў Беластоку (14:00 — 17:00), хаб "Новая зямля" (ul. Św. Rocha 5, lok. 32)
▪️Квэст "Таямніцы экспазіцый" у Мінску (15:00 — 17:00), Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)
▪️Свята да 35 гадоў незалежнасці Беларусі ў Вільнюсе (15:30 — 18:00), Дом нацыянальных супольнасцяў (Raugyklos g. 25)
▪️Сустрэча з Іллём Давідовічам у Мінску (18:00 — 20:00), Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7А)
▪️️ZVONKU ў Мінску (19:00 — 21:00), хаб "Сквер" (пр-т Незалежнасці, 95 к. 3)
🤍❤️🤍 А ў нас сёння беларускамоўная нядзеля!
Вызвалены магілёўскі журналіст Яўген Глушкоў, ён шпіталізаваны
Як стала вядома “Позірку“, пасля адбыцця тэрміну выйшаў на волю 57-гадовы магілёўскі журналіст, палітвязень Яўген Глушкоў.
Адразу пасля прыезду ў Магілёў ён быў шпіталізаваны з трафічнай язвай, паведаміла крыніца. Перад вызваленнем ён таксама знаходзіўся ў бальніцы.
Журналіст быў затрыманы 5 студзеня 2024 года. Абвінавачваўся па ч. 1 і 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім) і ч. 1 арт. 361-3 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асобаў да такога ўдзелу) КК.
31 ліпеня Глушкоў быў прыгавораны да 3 гадоў пазбаўлення волі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Архіўнае фота: "Позірк"
edited
🌙 Галоўныя навіны 22 жніўня:
🕯 Адбылося развітанне з Аляксандрам Мілінкевічам
🚫 Мігранты 150 дзён запар штурмуюць беларуска-латвійскую мяжу
💨 Праз моцны вецер парушанае энергазабеспячэнне 659 населеных пунктаў
🧾 Пракуратура праз МАРГ дамаглася, каб інтэрнэт-крамы адмянілі магчымасць ануляваць заказ па сваёй ініцыятыве
☦️ Кантэнт польскага каталіцкага выдання ў інтэрнэце прызнаны ў Беларусі "экстрэмісцкім"
📹 Развiтанне з Аляксандрам Мiлiнкевiчам, спявае "Вольны хор"
Крыніца: "Позiрк"
У Мінскай вобласці дрэвы траўмавалі двух хлопчыкаў, колькасць пацярпелых ад ветру населеных пунктаў перавысіла 650
З-за непагадзі ў Гродзенскай вобласці выратавальнікі 100 разоў дапамагалі распілоўваць і прыбіраць паваленыя дрэвы, у пяці населеных пунктах пашкоджаныя дахі, у двух раёнах — аўтамабілі.
У Брэсцкай вобласці было 23 выезды, у Віцебскай — 8 выпадкаў падзення дрэў, у Мінскай — 16, пашкоджаны тры аўтамабілі.
Задзейнічана 315 брыгад і 427 адзінак тэхнікі. Моцны вецер захаваецца на поўначы краіны 23 жніўня.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Брэстэнерга"
Мігранты 150 дзён запар штурмуюць беларуска-латвійскую мяжу
З 25 сакавіка па 21 жніўня латвійскія памежнікі зафіксавалі 9.974 спробы незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі — у сярэднім 66 штодня. Агулам з пачатку года такіх спробаў ужо 10.115.
На долю Латвіі прыходзіцца 86,2% усіх спробаў пранікнення ў ЕС праз беларускую мяжу, Літвы — 10,5%, Польшчы — 3,2%.
10 жніўня ў Латвіі пачалася аперацыя "Vilkatis" для барацьбы з патокам мігрантаў. На мяжы з Латвіяй упершыню выявілі два тунэлі, выкапаныя з боку Беларусі.
☝️Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года. Еўрапейскія ўлады называюць яго "гібрыднай атакай" Мінска і Масквы.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Архіўнае фота: rs.gov.lv
edited
Наўроцкі: Мілінкевіч стаў сімвалам мірнай барацьбы за свабоду і еўрапейскую будучыню сваёй краіны
Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі даслаў ліст удзельнікам пахавання Мілінкевіча, у якім назваў яго навукоўцам, педагогам і палітыкам, які прысвяціў сябе свабоднай Беларусі.
Наўроцкі падкрэсліў асаблівыя сувязі палітыка з Польшчай — ён быў праўнукам удзельніка паўстання Каліноўскага, дапамагаў у пошуках рэштак караля Станіслава Аўгуста і стварэнні польскай школы ў Гродне.
У 2022 годзе Мілінкевіч атрымаў польскае грамадзянства, пасмяротна быў узнагароджаны афіцэрскім крыжам ордэна "За заслугі перад Рэспублікай Польшча".
“Ён належаў да пакалення беларускіх актывістаў і палітыкаў, якія бачылі будучыню сваёй Радзімы ў дэмакратыі, развіцці і добрых адносінах з суседзямі ў рэгіёне”,
— адзначыў польскі кіраўнік.
Наўроцкі выказаў назею, што надыдзе дзень, калі свабодная Беларусь надасць Мілінкевічу належнае месца ў гістарычнай памяці народа.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
Праз моцны вецер парушанае энергазабеспячэнне 148 населеных пунктаў — "Белэнерга"
Уведзены асаблівы рэжым працы, задзейнічана 185 брыгад і 220 адзінак тэхнікі. Працы абцяжараныя з-за паваленых дрэў на лініях.
Найбольш пацярпелі Гродзенскі, Шчучынскі, Мастоўскі і Воранаўскі раёны. У Віцебскай вобласці адключана 7 ліній.
☝️Напярэдадні Белгідрамет абвясціў штормавое папярэджанне аб ветры да 27 м/с (10 балаў з 12), што пагражае разбурэннямі.
Пры гэтым на поўдні краіны трымаецца спякота да 33°C, а на паўночным захадзе — ніжэй за 18°C.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Брэстэнерга"
edited
Мілінкевіч быў палітыкам, за якога ніколі не было сорамна — Ціханоўская
Паводле слоў дэмлідара, для Мілінкевіча ніколі не было толькі “я” — было “мы”, было “разам”. “Ён не рваўся да пасадаў, — адзначыла дэмлідар на цырымоніі развітання з палітыкам. — Проста ішоў туды, дзе быў найбольш карысны і дзе мог дапамагчы агульнай справе. Праз гэту якасць яго часта называлі нашым Вацлавам Гаўлам".
“Аляксандра Мілінкевіча было немагчыма не любіць. Ён быў чалавекам рэдкай інтэлігентнасці. Меў надзвычайную эмпатыю і павагу да кожнага. Умеў слухаць — і чуць. Памятаю, калі я да яго звярталася, ён заўсёды пачынаў з аднаго: “Чым магу дапамагчы?" І сапраўды дапамагаў — чым толькі мог”,
— сказала Ціханоўская.
Яна нагадала, што пасля прэзідэнцкіх выбораў-2006 з дапамогай Польшчы Мілінкевіч распачаў праграму Каліноўскага, каб рэпрэсаваныя беларускія студэнты маглі атрымаць еўрапейскую адукацыю.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
"Беларусь можа быць іншай, еўрапейскай краінай, без Лукашэнкі" — развітанне з Мілінкевічам у Варшаве
Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі пасмяротна ўзнагародзіў Мілінкевіча афіцэрскім крыжам ордэна "За заслугі перад Рэспублікай Польшча".
"Менавіта дзякуючы Мілінкевічу многія беларусы заняліся палітыкай і грамадскай дзейнасцю. У 2006 годзе, калі ён пайшоў у прэзідэнты, людзі ўбачылі, што Беларусь можа быць іншай, еўрапейскай краінай, без Лукашэнкі",
— адзначыў у каментары "Позірку" галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
На цырымонію развітання прыйшла Ціханоўская, у якой Мілінкевіч быў дарадцам, і іншыя дэмакратычныя дзеячы.
Палітык будзе пахаваны на вайсковых могілках "Павонзкі".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"