Ад пачатку жніўня зніжаецца штотыднёвая колькасць бязвізавых наведвальнікаў Беларусі — жыхароў еўрапейскіх краін З 17 па 23 жніўня ў Беларусь у бязвізавым парадку ўехала 6.267 жыхароў еўрапейскіх дзяржаў, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Дзяржпагранкамітэта. Для параўнання: з 3 па 9 жніўня ў бязвізавым парадку ў краіну ўехала 7.344 такіх госця, з 10 па 16 жніўня — 7.213. ☝️Для жыхароў Літвы і Латвіі бязвізавы рэжым дзейнічае з 15 красавіка 2022 года, Польшчы — з 1 ліпеня таго ж года, яшчэ 35 краін Еўропы — з 19 ліпеня 2024-га. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VNP 📷 Ілюстрацыйнае фота: прэс-служба Дзяржпагранкамітэта