ЕАБР абнавіў прагноз па ВУП Беларусі: Пры адсутнасці новых шокаў можа скласці больш за 2% па выніках 2026 года “Пры адсутнасці новых шокаў рост эканомікі Беларусі можа перавысіць наш прагноз і скласці больш за 2% па выніках 2026 года”, — гаворыцца у свежым штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця. Аналітыкі банка звярнулі ўвагу, што ў студзені — ліпені эканоміка краіны ў гадавым вымярэнні вырасла на 2,1% — “пасля 1,5% год да года ў студзені — чэрвені”. ☝️На пачатку жніўня ЕАБР ужо абнаўляў свой прагноз па ВУП Беларусі, пагадзіўшыся, што гэты паказчык можа перавысіць 1,5% па выніках года. У чэрвені банк прагназаваў рост беларускай эканомікі ў 2026 годзе на ўзроўні 1,3%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VNP 📷 rawpixel / magnific.com