Падазраваны ў нападзе на сталічную ювелірную краму быў затрыманы ў аўтобусе па дарозе ў Санкт-Пецярбург Затрыманне адбылося ў Аршанскім раёне, паведаміў прадстаўнік крымінальнай міліцыі МУС Беларусі Аляксандр Копішаў. У сувязі з тым, што падазраваны мог быць узброены і паспрабаваць, напрыклад, захапіць закладнікаў, яго затрымлівалі супрацоўнікі антытэрарыстычнага спецпадраздзялення "Алмаз". ☝️Асоба мужчыны была ўстаноўлена пасля таго, як на гарышчы дома на вуліцы Каліноўскага, дзе ён, як заяўляецца, хаваўся пасля рабавання, былі выяўленыя яго красоўкі і медыцынская маска. Была аператыўна праведзеная судова-генетычная экспертыза слядоў на медыцынскай масцы і устаноўлены генатып мужчыны. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VNP 📷 Ілюстрацыя: прэс-служба МУС