Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%322 avg views
Posting 25.0/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
edited

Памежнікі Літвы перахапілі два дроны з беларускімі цыгарэтамі Першы беспілотнік быў выяўлены 19 жніўня ля вёскі Васюнай у Швянчонскім раёне. Да апарата была прымацаваная скрынка з 500 пачкамі цыгарэт Minsk City MS з беларускімі акцызнымі маркамі. Кошт грузу з улікам літоўскіх падаткаў склаў 2.730 еўра, паведаміла напрыканцы мінулага тыдня Служба аховы дзяржаўнай мяжы. Памежнікі затрымалі двух чалавек, якія прыйшлі па кантрабанду. Абодвум пагражаюць штрафы — ад 5.200 да 6.000 еўра. Другі дрон памежнікі прызямлілі позна ўвечары 18 жніўня ў Шальчынінкскім раёне. ☝️Ад пачатку года літоўскія памежнікі перахапілі 44 дроны кантрабандыстаў. За ўвесь 2025 год іх было 59, у 2024-м — 54. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VNP 📷 САДМ Літвы

Views over time

020040024 Aug 08:1412 Nov 01:4336924 Aug 08:14: 0 views12 Nov 01:43: 369 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
24 Aug 2026, 08:140
12 Nov 2026, 01:43369

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.