Чарговае спыненне працы аднаго з блокаў БелАЭС запланаванае на снежань Гэта будзе зроблена “для выканання рэгламентных аперацый”, заявіў намеснік галоўнага інжынера станцыі Яўген Боцька. Другі блок БелАЭС быў адключаны ад сеткі 26 ліпеня — 4 жніўня. Прэс-служба ядзернага энергетычнага аб’екта на пачатку гэтага перыяду паведаміла, што спыненне звязанае з правядзеннем “дыягнастычных мерапрыемстваў электратэхнічнага абсталявання”. ☝️Энергаблокі станцыі час ад часу адключаюцца ад сеткі па розных прычынах. Напрыклад, першы блок адключаўся 27 красавіка 2026 года, гэта тлумачылася “прафілактычнымі работамі на абсталяванні”. Аб’ект не выдаваў электрычнасць у энергасістэму 10 дзён. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VNP 📷 Ілюстрацыйнае фота: прэс-служба БелАЭС