Прэм’ер Арменіі заявіў, што будзе рады выключэнню краіны з АДКБ, выказаўся па тэрмінах рэферэндуму пра членства ў ЕС Арменія не плануе вяртацца ў Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы і будзе радая, калі Ерэван выключаць з яе. Пра гэта, паводле News.am, заявіў прэм’ер-міністр краіны Нікол Пашынян на пасяджэнні парламента. Палітык таксама дадаў, што Арменія мае намер у найбліжэйшы час распачаць працэс падачы заяўкі на членства ў Еўрапейскім саюзе. Пры гэтым ён падтрымаў сумесную заяву Аляксандра Лукашэнкі, Уладзіміра Пуціна, Касым-Жамарта Такаева і Садыра Жапарава, якія выступілі за неабходнасць правядзення ў Арменіі ўсенароднага рэферэндуму па пытанні ўступлення ў ЕС або захавання членства ў ЕАЭС. “Мы ўспрымаем гэта як сяброўскі жэст, які высока цэнім, і я ўпэўнены, што такі рэферэндум у Арменіі абавязкова адбудзецца”, — сказаў Пашынян. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VNP 📷 Архіўнае відэа: трансляцыя Капенгагенскага саміту за дэмакратыю / стоп-кадр: "Позірк"