У Беларусі правяраюць баявую гатоўнасць артылерыйскай брыгады з улікам “досведу ваенных канфліктаў ва Украіне і Іране” Распараджэнне на выкананне навучальна-баявых задач “адной з артылерыйскіх брыгад Узброеных сіл цэнтральнага падпарадкавання” уручыў міністру абароны Віктару Хрэніну дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч. "У адрозненне ад папярэдняй праверкі, дзе распараджэнні ўручаліся непасрэдна камандзірам вайсковых часцей, асаблівасцю цяперашняга кантролю з’яўляецца праверка функцыянавання ўсёй вертыкалі кіравання ад міністра абароны да камандзіра асобнага падраздзялення", — заявіў Вальфовіч. Дзяржсакратар Савета бяспекі адзначыў, што мэтай мерапрыемстваў з’яўляецца вывучэнне таго, “ці выпраўленыя недахопы, выяўленыя падчас папярэдняй праверкі”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VNP 📷 Прэс-служба Мінабароны