Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Subscribers8.4K +0 24h
Reach per post (ERR)16.9%1.4K avg views
Posting22.4/daylast 28 minutes ago
Reactions per 1K views18.4👍 ❤ 🤬
Сур'ёзны збой адбыўся ў працы беларускага воблачнага правайдара ActiveCloud. Кампанія паведаміла, што адбылася масіраванвя кібератака, у выніку чаго сталі недаступнымі многія сэрвісы і каналы камунікацыі.
Сайт правайдара зранку не адкрываўся, былі недаступныя чаты, тэлефанія і тыкетная сістэма — гэта значыць, падтрымка ў асабістых кабінетах кліентаў.
Германія патрабуе, каб усе краіны-чальцы Еўрасаюза зрабілі "справядлівы ўнёсак" у сувязі з дэфіцытам фінансавай дапамогі Украіне. Пра гэта гаворыцца ў лісце канцлера Германіі Фрыдрыха Мерца на імя старшыні Еўрасавета Антоніу Кошты.
Гаворка ідзе пра 45 мільярдаў еўра, якіх Украіне не стае на наступны год. У іншым разе канцлер Германіі ўскосна прыгразіў блакаваць рашэнні Еўрасаюза па іншых фінансавых пытаннях.
Дзецям эмігрантаў дазволяць паступаць у пачатковыя класы віленскай беларускай гімназіі імя Францішка Скарыны. Пра гэта паведамляе асацыяцыя беларускіх бацькоў у Літве.
Сёлета віленскія ўлады змянілі правілы прыёму ў школы. Дзеці эмігрантаў з краінаў па-за ЕС, ідучы ўпершыню ў пачатковую школу, абавязаныя выбіраць школы з літоўскай мовай выкладання.
Гімназія імя Францішка Скарыны — адзіная дзяржаўная школа ў Літве, дзе выкладаюць па-беларуску. Новыя правілы маглі абмежаваць паступленне ў яе дзяцей без літоўскага грамадзянства.
edited
📺 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на аўторак (час пазначаны беларускі):
14:00 — публіцыст Юрый Дракахруст
15:30 — дэбары блогера Аляксандра Кныровіча і гісторыка Яўгена Красуліна
Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
Якая ўмова запуску дыялогу паміж Мінскам і Еўропай?
На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае дырэктар даследчых праграм Фінскага інстытута міжнародных адносін Аркадзь Мошас.
Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=ILEHLNOxJfg
edited
Літва зоймецца праверкай паходжання збожжа, якое Беларусь і Расія перавозяць праз Клайпедскі порт. Пра гэта піша Reuters.
У Літве падазраюць, што частка збожжа, якое перавозяць Беларусь і Расія, паступае з акупаваных тэрыторый Украіны
edited
Дзейнасць яшчэ адной пякарні ў мінскім гандлёвым цэнтры Dana Mall прыпынілі з 4 лістапада. Там заўважылі прусака.
На насякомых паскардзіліся наведвальнікі кандытарскай Pate. У сацсетках з'явіліся фота і відэа, дзе побач з прывабнымі круасанамі прысутнічае прусак.
Дзейнасць кандытарскай прыпынілі да ліквідацыі парушэнняў.
Раней у гэтым жа гандлёвым цэнтры прыпынілі дзейнасць кавярні "Цьеры". Яе наведвальнікі таксама скардзіліся на прусакоў.
Сэнсы дня на @euroradio. Важныя тэмы апошніх 24 гадзінаў усяго за 7 хвілін:
https://youtu.be/3sbyuJmfXO8
Важныя падзеі і сэнсы панядзелка, 9 лістапада, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:07 Страляніна ў Кракаве: шэсць загінулых, нападнік памёр у шпіталі
10:54 Навіны спорту
13:40 Ад канспіралогіі да прафілактыкі: чаму важна разумець матывы масавых забойстваў
24:44 Навіны шоў-бізу
27:39 Чаму ў Беларусі даражэюць прадукты першай неабходнасці?
"Сэнсы дня". Найбольш цікавае і важнае за панядзелак — усяго за 7 хвілін
За адну — два рублі, за пачак з васьмі штук — дзесяць. Беларуска здзівілася цэнам на пракладкі з аўтамата, які стаіць у прыбіральні мінскага гандлёвага цэнтра Dana Mall.
Дзяўчына рэзонна заўважае, што ў аптэцы ў тым жа ГЦ сродкі жаночай гігіены можна знайсці ўдвая танней. У каментарах меркаванні падзяліліся.
Адны лічаць, што гэта цалкам нармальны кошт, бо аўтамат разлічаны на экстраныя выпадкі. І стаіць там, дзе звычайна пракладкі не прадаюцца. І ўвогуле, гэта ж бізнес — мусіць жа ўладальнік гэтага аўтамата нешта зарабляць!
Іншыя згадваюць "ружовыя скрыначкі" з бясплатнымі сродкамі гігіены ў прыбіральнях у суседняй Польшчы. І даводзяць, што ўсё пазнаецца ў параўнанні.
Якое месца Трамп адводзіць для Беларусі ў той дзіўнай новай Еўропе, якая мусіць утварыцца пасля "прыгожай здзелкі з Пуціным"? Дырэктар даследчых праграм Фінскага інстытута міжнародных адносін Аркадзь Мошас мяркуе, што... ніякага.
І на тое ёсць банальная прычына.
Цалкам стрым з Аркадзем Мошасам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=ILEHLNOxJfg
Медыкі папярэджваюць пра новы штам грыпу. Падтып А H3N2 найбольш небяспечны для дзяцей да пяці гадоў.
У 10-15% выпадкаў хворыя звярталіся ў паліклінікі з ускладненнямі, так што жартаваць з гэтым грыпам не варта. Падрабязней пра яго: https://euroradio.fm/medyki-papyaredzhvayuc-pra-novy-shtam-grypu
Спасылка, якая працуе без VPN
Бензін даражэе раз за месяц на адну капейку — але гэты незаўважны перадаецца на ўсе тавары. І калі без авакада беларусы як-небудзь пражывуць, дык курынае філе па 20 рублёў за кілаграм — гэта больна.
Пра тое, што адбываецца з цэнамі ў Беларусі, расказвае эканамічная аглядальніца Вольга Лойка. Цалкам стрым з ёю глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=nw7jQDahcQ0
"У найгоршым выпадку засталося гады два. Хацелася б не менш". Тэлевядоўца і медыяменеджарка Каця Пытлева расказала пра вяртанне анкалагічнага захворвання. Рак даў метастазы ў пазваночнік.
"Пішу ўсё гэта, каб самой усвядоміць рэальнасць таго, што адбываецца. Цяпер чакаю званка ад доктара, каб зразумець, што з усім гэтым рабіць. Неяк так, — расказвае Пытлева. — Дапамога пакуль не патрэбная. Адчуваю сябе як звычайна. Ніякіх сур'ёзных сімптомаў пакуль няма. Толькі трэба неяк зноў навучыцца дыхаць".
Тры гады журналістка знаходзілася ў рэмісіі. Яна праходзіла кантрольныя абследаванні і прымала гарманальную тэрапію. А нядаўна, адчуўшы праблемы са страўнікам, папрасіла падчас прафілактычнага агляду прызначыць аналіз крыві на анкамаркеры.
Адзін з іх аказаўся падвышаным. Яе накіравалі на кампутарную тамаграфію. А яна паказала падазронае ўтварэнне ў пазванку.
Наступныя абследаванні пацвердзілі наяўнасць метастазаў. "Прагнозы пакуль рабіць рана, — працягвае Пытлева. — Мяркуючы па тых звестках, якія я знайшла, пра пенсію я магу ўжо не думаць. Мама з метастазамі ў пазваночніку пражыла 8 гадоў (з іх мне засталося 5). Калі пашанцуе, з сучаснымі метадамі лячэння, можа, і больш. А можа, і менш".
Улетку 2020-га Каця Пытлева публічна асудзіла гвалт з боку сілавікоў. Пасля гэтага яе пазбавілі эфіраў на тэлеканале "Беларусь 1", потым давялося сысці і з радыё. На пачатку 2021-га Пытлева з сям'ёй з'ехала з Беларусі пад пагрозай крымінальнай справы.
У Варшаве закрываюцца Дом творцаў і Беларускі шэлтар. Так вырашыў іх заснавальнік — музыка Сяргей Доўгушаў.
"З 2021 года я займаўся дапамогай, сацыяльна-дабрачыннай дзейнасцю, і вось мой рэсурс скончыўся. Цяпер я хачу дапамагчы сабе, быць больш са сваёй сям’ёй і блізкімі": https://euroradio.fm/u-varshave-zakryvaecca-dom-tvorcau-i-belaruski-sheltar
Спасылка, якая працуе без VPN
У Гродне невядомы напаў на дзяўчыну. Здарэнне адбылося сёння сярод белага дня ў цэнтры горада, на прыпынку "Маладзёжная вуліца".
Дзяўчына прайшла міма нападніка, размаўляючы па тэлефоне. Ён пачаў абражаць яе, а пасля выгукнуў: "Бяжы, істота, у мяне нож".
Яна пачула гэта і пабегла. Мужчына дагнаў яе і штурхануў нагой у спіну, а калі яна павярнулася, замахнуўся, спрабуючы ўдарыць па твары. "За мяне заступіўся кіроўца тралейбуса, што праязджаў міма. Пакуль ён адцягнуў "гэта", я змагла сысці ў іншы бок, — працягвае ахвяра нападу. — Мяне да гэтага часу трасе, адчуваю цяжар у грудзях".
Аказалася, што гэта не першы напад у гэтым раёне — мужчына даўно ходзіць па ім і чапляецца да мінакоў. У іншых ахвяраў знайшліся фота і нават відэа з ім.
На пост у Threads звярнула ўвагу міліцыя. У дзяўчыны ўдакладнілі дэталі здарэння, але на гэтым пакуль усё.
edited
У Расіі ў слоік з гарошкам закаталі каларадскага жука. І так прывезлі прадаваць у Беларусь. Ну а што, не выкідаць жа!
Больш крынжа — у свежым "Крынжы тыдня": https://www.youtube.com/watch?v=Rggxt36CJS8
Нямецкія палітыкі крайніх левых і правых поглядаў прыехалі ў Беларусь. 9-га лістапада іх прымалі ў Міністэрстве замежных справаў.
Тут і пастар, звязаны з AfD, і прадстаўнік "Саюза за сацыяльную справядлівасць і разумную эканоміку", і экс-камуністы: https://euroradio.fm/nyameckiya-palityki-kraynikh-levykh-i-pravykh-poglyadau-pryekhali-u-belarus
Спасылка, якая працуе без VPN
Журналіста @euroradio Тараса Тарналіцкага дадалі ва ўкраінскую базу "Міратворац". Але падставаў для гэтага няма, мы будзем гэта абскарджваць і даб'емся поспеху. А тое, што адбываецца, тлумачыцца проста: праз сваіх агентаў і "карысных ідыётаў" нашае выданне працягвае атакаваць КДБ.
Тарас Тарналіцкі ў кантэксце вайны ва Украіне публічна займае праўкраінскую пазіцыю. Ён дапамагаў украінскаму войску і ўцекачам, якія беглі ад поўнамаштабных баявых дзеянняў у першыя дні вайны. Пасля 24 лютага 2022 года ён неаднаразова бываў у службовых камандыроўках у Кіеве і ў Львове.
Раней у базу "Міратворац" дадалі галоўнага рэдактара Еўрарадыё Яўгена Казарцава. Але мы знайшлі аргументы, каб пераканаць украінцаў, што гэта было зроблена памылкова — пасля таго, як на яго ўзвяла паклёп самаабвешчаная "прадстаўніца дэмакратычнай амбасады Беларусі на Кіпры" Алеся Пархоменка. Гэтая жанчына і яе "калегі" сумна вядомыя даносамі на актывістку Крысціну Васіну, пасля якіх яна была асуджаная ў Беларусі, і пагрозамі экс-палітзняволенай, журналістцы Кацярыне Андрэевай.
Пархоменка мае асабісты канфлікт з Тарасам Тарналіцкім праз яго артыкул, напісаны ў лістапада 2025-га. У гэтым тэксте Тарналіцкі правярае яе заявы, агучаныя ў жывым эфіры @euroradio, і прыходзіць да высновы, што яны не адпавядаюць рэчаіснасці. Менавіта пасля гэтага "дэмакратычная амбасадарка" пачала публічна абражаць яго і атакаваць Еўрарадыё.
У найбліжэйшым атачэнні Трампа з'явіўся яшчэ адзін функцыянер з беларускімі каранямі. Гэта Стывен Мілер, прызначаны нядаўна кіраўніком апарата Белага дома.
41-гадовы Мілер — ураджэнец Санта-Монікі ў Каліфорнія. Але яго сям'я паходзіць з Антопаля — мястэчка ў сучаснай Брэсцкай вобласці. Менавіта адтуль у 1903 годзе прыехаў у ЗША прапрадзед уплывовага чыноўніка Вольф-Лейб Гласер.
Падчас першага прэзідэнцкага тэрміну Дональда Трампа Стывен Мілер працаваў старэйшым дарадцам па пытаннях палітыкі. У амерыканскіх СМІ за ім замацавалася мянушка "бульдог прэзідэнта". Ён выступаў галоўным ідэолагам і выканаўцам найбольш жорсткіх ініцыятываў Белага дому.
Беларускае паходжанне мае таксама зяць і перамоўшчык прэзідэнта ЗША Джарэд Кушнер. Яго бабуля і дзядуля родам з Наваградка.