Германія патрабуе, каб усе краіны-чальцы Еўрасаюза зрабілі "справядлівы ўнёсак" у сувязі з дэфіцытам фінансавай дапамогі Украіне. Пра гэта гаворыцца ў лісце канцлера Германіі Фрыдрыха Мерца на імя старшыні Еўрасавета Антоніу Кошты. Гаворка ідзе пра 45 мільярдаў еўра, якіх Украіне не стае на наступны год. У іншым разе канцлер Германіі ўскосна прыгразіў блакаваць рашэнні Еўрасаюза па іншых фінансавых пытаннях.