Дзейнасць яшчэ адной пякарні ў мінскім гандлёвым цэнтры Dana Mall прыпынілі з 4 лістапада. Там заўважылі прусака. На насякомых паскардзіліся наведвальнікі кандытарскай Pate. У сацсетках з'явіліся фота і відэа, дзе побач з прывабнымі круасанамі прысутнічае прусак. Дзейнасць кандытарскай прыпынілі да ліквідацыі парушэнняў. Раней у гэтым жа гандлёвым цэнтры прыпынілі дзейнасць кавярні "Цьеры". Яе наведвальнікі таксама скардзіліся на прусакоў.