Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 21 minutes ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬

У Гродне невядомы напаў на дзяўчыну. Здарэнне адбылося сёння сярод белага дня ў цэнтры горада, на прыпынку "Маладзёжная вуліца". Дзяўчына прайшла міма нападніка, размаўляючы па тэлефоне. Ён пачаў абражаць яе, а пасля выгукнуў: "Бяжы, істота, у мяне нож". Яна пачула гэта і пабегла. Мужчына дагнаў яе і штурхануў нагой у спіну, а калі яна павярнулася, замахнуўся, спрабуючы ўдарыць па твары. "За мяне заступіўся кіроўца тралейбуса, што праязджаў міма. Пакуль ён адцягнуў "гэта", я змагла сысці ў іншы бок, — працягвае ахвяра нападу. — Мяне да гэтага часу трасе, адчуваю цяжар у грудзях". Аказалася, што гэта не першы напад у гэтым раёне — мужчына даўно ходзіць па ім і чапляецца да мінакоў. У іншых ахвяраў знайшліся фота і нават відэа з ім. На пост у Threads звярнула ўвагу міліцыя. У дзяўчыны ўдакладнілі дэталі здарэння, але на гэтым пакуль усё.

Views over time

05001K1.5K9 Nov 16:2011 Nov 21:341.4K9 Nov 16:20: 0 views11 Nov 21:34: 1,430 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
9 Nov 2026, 16:200
11 Nov 2026, 21:341.4K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.